Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міліцыянты абшукваюць наведвальнікаў сядзібы БНФ 11:53, 06/09/2007
Некалькі міліцыянтаў у цывільным дзяжураць ля ўправы Партыі БНФ на праспэкце Машэрава, 8 (былая вуліца Варвашэні). Яны правяраюць заплечнікі ў наведвальнікаў сядзібы.
У самой управе мяркуюць, што гэта можа быць зьвязаным зь сёньняшнім адзначэньнем 10-годзьдзя незарэгістраванага “Маладога фронту”, якое пачнецца а 18:00 акурат у офісе Партыі БНФ, паведамляе "Наша Ніва".