Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На адборачны матч здолелі патрапіць толькі сябры БРСМ (Фота) 10:45, 06/09/2007
На вырашальны матч адборачнага турніру дывізіёна "B" па баскетболе Беларусь – Вялікабрытанія, які прайшоў учора ў Палацы спорту ў Менску, не здолела патрапіць большасць жадаючых. Людзей не пускалі ўнутр супрацоўнікі АМАПа.
За некалькі дзён да гульні кіраўніцтва федэрацыі баскетбола праз мас-медыя паведаміла, што ўваход на гульню будзе свабодным, то бок, бясплатным, у мэтах сабраць пабольш балельшчыкаў для падтрымкі зборнай. У 18.30, за паўгадзіны да гульні, каля ўваходу ў палац сабраліся каля 1000-1500 чалавек (агульная ёмістасць палаца 3500 чалавек), у тым ліку з запрашальнымі.
«Неўзабаве пад`ехала вялікая колькасць аўтобусаў, у асноўным маркі "Ікарус", і з іх вышлі нафарбаваныя чырвона-зялёнай сімволікай актывісты БРСМ, якіх цэнтралізавана падвезлі на гульню. Толькі пасля таго, як яны прайшлі ў залу, у палац прапусцілі некаторую колькасць людзей з вуліцы, каб запоўніць астатнія месцы. Не патрапіў у палац і заслужаны майстар спорту па баскетболе, які дарэмна спрабаваў паказаць супрацоўніку АМАПа ў твар сваё пасведчанне. Усіх незадаволеных ад уваходу адціснулі», – паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 моладзевы лідэр і аматар спорту Аляксей Шыдлоўскі.
Пасля заканчэння другой чвэрці сябры БРСМ адзначыўшыся, пачалі пакідаць трыбуны палаца спорту, і тыя балельшчыкі, хто яшчэ не з`ехаў дадому, змаглі ўбачыць заканчэнне гульні. Зборная Беларусі, праўда, да таго часу прайгравала без варыянтаў. Выніковы рахунак 51:83 на карысць зборнай Вялікабрытаніі.