Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 67 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Туркменскі газ замест расейскага?
14:03, 06/09/2007

Беларусь вядзе перамовы з Туркменістанам наконт магчымасці ў сярэднетэрміновай перспектыве паставак у краіну туркменскага прыроднага газу, паведаміў у чацвер на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Цімашпольскі, перадае «Інтэрфакс».

"Цяпер вядуцца перамовы з Туркменіяй, каб у перспектыве праз сістэму ўзаемазалікаў мы маглі мець у сябе прыродны газ", – сказаў У.Цімашпольскі.

Ён адзначыў, што пытанні дыверсіфікавання паставак энерганосьбітаў закладзеныя ў абноўленую канцэпцыю энергабяспекі і энерганезалежнасці Беларусі, якая падпісаная прэм`ер-міністрам і знаходзіцца на разглядзе ў кіраўніка дзяржавы.

Перамовы з Туркменістанам вядуцца ў рамках працы Беларусі па дыверсіфікаванні паставак энерганосьбітаў у рэспубліку.

У.Цімашпольскі паведаміў, што ў праект-канцэпцыю закладзеныя такія кірункі, як падпісанне пагаднення з Азербайджанам аб вылучэнні рэспубліцы квоты на здабычу азербайджанскай нафты і сумесны праект па газаправодных сістэмах. "Вырашаюцца пытанні па сумеснай распрацоўцы іранскага газу, вызначаныя венесуэльскія праекты", –дадаў У.Цімашпольскі. Паводле яго слоў, праект-канцэпцыя таксама прадугледжвае ўвядзенне ў паліўна-энергетычны баланс да 2011 года 3 млн тон умоўнага паліва за кошт выкарыстання высокакаларыйных вуглёў. У якасці пастаўшчыкоў вуголля Беларусь разглядае Расею, Польшчу, Украіну, Нямеччыну.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: