Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь пабудуе АЭС на мяжы з Літвой 13:45, 06/09/2007
Беларусь сярод іншых перспектыўных пляцовак вывучае магчымасць будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Гарадзенскай вобласці на мяжы з Літвой, паведаміў у чацвер на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік старшыні прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Цімашпольскі.
"Першапачаткова мы разглядалі 54 перспектыўныя пляцоўкі, выйшлі на 2-3 пляцоўкі. Гэта Краснапалянская, Кукшынаўская і пляцоўка ў Заходняй Беларусі на мяжы з Літвой", –растлумачыў У.Цімашпольскі, паведамляе «Інтэрфакс».
"Чаму Літва хоча захоўваць адыходы Ігналінскай АЭС пры мяжы Беларусі – пытанне. Нам таксама варта разглядаць магчымасць будаўніцтва атамных аб`ектаў у гэтым рэгіёне", –сказаў ён.
Ён падкрэсліў, што ў пытанні выбару пляцоўкі Беларусь "разглядае і палітычную падаплёку, але самае галоўнае – гэта бяспека АЭС".