Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хто яны, славутыя асобы Беларусі? (фота) 13:29, 06/09/2007
Учора вечарам на Сядзібе БНФ расчыніла свае дзверы выстава “Славутыя асобы Беларусі”. Сцены сядзібы аздабляюць палотны вядомых гістарычных постацяў: Ефрасіньні Полацкай, Барбары Радзівіл, Тадэвуша Касьцюшкі, Міколы Гусоўскага ды іншых вядомых дзеячаў Беларусі.
На вернісажы прысутнічаў аўтар прэзэнтаваных графічных работ Зміцер Шапавалаў, якому і далі першае слова. Як паведаміў Зміцер, прадстаўленыя графічныя партрэты славутых людзей у гісторыі Беларусі – гэта дыпломная праца, якую ён рабіў тры гады таму. На выставе прэзэнтаваныя якасныя рэпрадукцыі маладога мастака. Арыгіналы захоўваюцца ў навучальнай установе.
Зміцер абраў такую тэматыку, таму што адчувае недахоп у сучаснай Беларусі інфармацыі пра гістарычных дзеячаў Беларусі. Ён лічыць сваю працу ўнёскам у выпраўленьне гэтага недахопу. Выявы, з якіх ён маляваў партрэты, мастак знаходзіў у бібліятэках, сярод гравюр, карцін, якія захаваліся, бюстаў, скульптур. У планах Зміцера таксама выпуск паштовак з ягонай графікай.
Калекцыю літаграфій прэзэнтаваў сябар сям’і мастакоў Валянціна і Ліліі Варэцы, якія зараз жывуць у Аўстраліі. Мастакі па паходжаньню ўкраінцы, якія прыехалі ў Беларусь у 1985 годзе. Напачатку 90-х гадоў яны захапіліся стварэньнем партрэтаў гістарычных асоб Беларусі. Шмат якія творы ўвайшлі ў падручнікі для школаў. Быў выдадзены альбом “Гістарычныя асобы Беларусі”, рэкамэндованы як вучэбныя дапаможнік 5-8 клясаў. Партрэты славутых беларусаў аздоблены шляхетнымі пячаткамі, гербамі гарадоў, архітэктурнымі будынкамі той пары, бел-чырвона-белымі сьцягамі. У 1995 годзе сям’я Варэцы эмігравала. З тае пары калекцыя была доўгі час схаваная ад вачэй беларусаў.
Выстава будзе працаваць 10 дзён. Цягам гэтага часу можна будзе набыць альбомы, і рэпрадукцыі выстаўленых работ.