|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Зняць кватэру ў Менску даражэй, чым у Берліне 11:21, 06/09/2007 Газета “КП в Беларуси” вырашыла параўнаць, колькі каштуюць кватэры ў розных краінах. Знайсці ў сталіцы кватэру за 200 даляраў складана, але можна. Як правіла, гэта будзе жыллё ў спальным раёне з мінімальным наборам мэблі і тэлефонам. А вось калі хочаце жыць бліжэй да цэнтра, то рыхтуйцеся выкласці за гэтую прыемнасць 250 – 280 "зялёных". Напрыклад, 1-пакаёвая кватэра каля станцыі метро "Партызанская", знойдзеная намі па аб`яве, здаецца за 280 даляраў. У кватэры ёсць мэбля, тэлефон, халадзільнік, тэлевізар. Дабірацца да метро 5 хвілін. Атрымоўваецца, што пры сярэдняй зарплаце па Менску ў 450 даляраў пасля арэнды кватэры на жыццё застанецца ўсяго толькі 170 даляраў. Прыкладна ў такой жа сітуацыі знаходзяцца і жыхары Лондана. Ім таксама даводзіцца аддаваць за здымнае жыллё больш як палову зарплаты. Пры сярэдняй зарплаце ў 3000 даляраў за жыллё ў сталіцы Вялікабрытаніі трэба заплаціць каля 2000. Вядома, гэта будзе не цэнтр горада, але раён цалкам прыстойны, а кватэра абавязкова з мэбляй і бытавой тэхнікай. Масквічы і кіяўляне, здымаючы жыллё, могуць застацца без грошай Яшчэ больш складанае кватэрнае пытанне для жыхароў Масквы і Кіева. Плата за арэнду 1-пакаёвай кватэры ў сямі хвілінах ад метро ў блокавым доме з мэбляй, тэлевізарам і халадзільнікам у расейскай сталіцы зраўнялася з сярэдняй зарплатай – 790 даляраў. Для тых, хто хоча жыць у цэнтры сталіцы Расеі, але не хоча працягнуць ногі ад голаду, ёсць варыянт арандаваць пакой. Прыкладна 15 – 20 метраў асабістай прасторы з мэбляй абыдуцца ў 350–390 даляраў. Сярэдні кошт арэнды 1-пакаёвай кватэры і сярэдняя зарплата супалі і ў жыхароў Кіева. Так, напрыклад, агенцтвы нерухомасці прапаноўваюць за 450 даляраў жыллё ў 2 хвілінах ад метро з мэбляй, халадзільнікам і пральнай машынай. На арэнду кватэры еўрапейцы марнуюць траціну зарплаты Зняць 1-пакаёвую кватэру ў сталіцы Літвы каштуе цяпер столькі ж, колькі і ў Менску. Вядома, у цэнтры Вільні здаюцца кватэры і па 500, і па 600 даляраў у месяц. Аднак варыянт у раёне 300 даляраў за кватэрку з мэбляй, тэлефонам, посудам і мінімальным наборам бытавой тэхнікі цалкам рэальны. Ледзь даражэй, чым у Менску, абыходзіцца арэнда страхі над галавой для тых ,хто жыве ў Варшаве і Празе. Сярэдняй зарплаты паляка або чэха хопіць амаль на тры месяцы жыцця ў невялікай арэндаванай кватэрцы недалёка ад цэнтра. Стандартная кватэра-студыя ў Берліне без празмернасцяў, але з усім неабходным для жыцця і вокнамі на сад агенцтва нерухомасці прапаноўваюць за 500 даляраў. Да цэнтра з дому вы дабярэціся хвілін за 15 – 20. Але за сярэднюю зарплату ў Берліне можна зняць пяць такіх кватэр.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|