Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сёньня “Маладому Фронту” спаўняецца 10 год. За гэтыя гады актывісты арганізацыяў прайшлі праз тысячы арыштаў, затрыманьняў, дзесяткі ўзбуджаных палітычных крымінальных справаў.
Чарговыя рэпрэсіі зь цягам часу толькі будавалі падмурак змаганьня, умацоўваючы крок за крокам «Малады Фронт» і яго актывістаў. Чым большым быў ціск на маладафронтаўцаў, тым вышэй уздымаўся па-над Беларусьсю нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг з чорным шасьціканцовым крыжом нашых продкаў.
10 год таму Ўстаноўчы Сойм Маладога Фронту адбыўся бяз двух яго арганізатараў, сяброў моладзевага нацыянальнага руху Аляксея Шыдлоўскага й Вадзіма Лабковіча, якія апынуліся за кратамі. Зусім нядаўна на ўстаноўчым сходзе Менскага «Маладога Фронту» не змаглі прысутнічаць: лідэр руху Зьміцер Дашкевіч, якога ўлада пакарала на паўтары гады зьняволеньня за “дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”, адзін зь лідэраў МФ Артур Фінькевіч, які быў пакараны на 2 гады папраўчых працаў за графіці палітычныга зьместу й Павал Севярынец, асуджаны на тры гады так званае “хімі” за масавыі акцыі пратэсту пасьля незаконнага рэферэндуму 2004 г.
За гэтыя 10-ць год МФ стаў сымбалем бескампраміснае барацьбы за сьвятыя каштоўнасьці беларускае нацыі.