Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мілінкевіч сустрэўся з Квасьнеўскім 14:17, 06/09/2007
Выступам перад маладымі лідэрамі Еўропы распачаў учора свой афіцыйны візіт на сямнаццатым Міжнародным эканамічным форуме ў Крыніцы Гурскай (Польшча) лідэр двіженія "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч. Падчас форуму адбыліся двубаковыя сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з былым прэзідэнтам Польшчы Аляксандрам Кваснеўскім, былым прэзідэнтам Кіпра Джорджам Васіліу і віцэ-прэм’ерам Грузіі, дзяржаўным міністрам па еўрапейскай і еўра-атлантычнай інтэграцыі Георгіем Барамідзэ.
Падчас эканамічнага форуму маладых лідэраў у Новым Сончы на панэлі “Еўрапейскія дылемы: бяспека, суседства, ідэнтычнасць” лаурэат преміі ім. А.Сахарава закрануў тэму еўрапейскай ідэнтычнасці Беларусі і яе энергетычнай бяспекі.
- Сустрэча была вельмі цікавая і плённая. Вельмі прыемна, што людзі нават з далёкіх краін цікавяцца Беларуссю, спрабуюць нейкім чынам дапамагчы нашай краіне, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.
Эканамічны форум маладых лідэраў – гэта партнёрская праграма Эканамічнага форуму ў Крыніцы Гурскай. Гэта месца сустрэчы звыш 180 лідэраў грамадскіх, палітычных, эканамічных арганізацый з краін Еўрапейскага Саюза, Усходняй Еўропы і Паўднёвага Каўказу, якія прыязджаюць у Новы Сонч, каб разам дыскутаваць і абмяркоўваць сучасныя праблемы Еўропы.