Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 67 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Заводы ідуць з малатка
14:27, 06/09/2007

Дзяржпакет акцый ААТ "Менскі гадзіннікавы завод "Луч" можа быць прададзены замежнаму інвестару. Як паведаміў сёння журналістам намеснік міністра эканомікі Беларусі Алег Мельнікаў, цяпер праводзіцца аналіз усёй папярэдняй дзейнасці прадпрыемства, афіцыйна створаная група вызначае кірункі яго далейшага развіцця як сучаснага завода.

Намеснік міністра падкрэсліў, што ў якасці аднаго з магчымых варыянтаў аздараўлення гадзіннікавага завода разглядаецца пытанне продажу гэтага прадпрыемства замежнаму інвестару. Пры гэтым Алег Мельнікаў адзначыў: "Па-першае, для гэтага трэба знайсці інвестара і паставіць яму пэўныя ўмовы, напрыклад, аб захаванні працоўных месцаў. Гэты варыянт разглядаецца, але не азначае абавязковы продаж ААТ".

Гаворачы ў цэлым пра метады аздараўлення ўстойліва неплацежаздольных і стратных прадпрыемстваў у Беларусі, Алег Мельнікаў падкрэсліў, што такія прадпрыемствы падрабязна аналізуюцца ў разрэзе міністэрстваў і ведамстваў. Ён нагадаў, што ў рэспубліцы прынятыя нарматыўныя дакументы, якія прадугледжваюць неабходнасць правядзення дасудовага аздараўлення, гэта значыць банкруцтва павінна разглядацца як самы апошні этап такога рэфармавання. На яго думку, першапачаткова неабходна выкарыстаць іншыя метады вываду на бясстратную працу. У кожным міністэрстве створаная спецыяльная камісія, якая прымае меры па дасудовым аздараўленні кожнага з такіх прадпрыемстваў.


камэнтароў: 3

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: