Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускія памежнікі не затрымлівалі Гуцарыева 12:29, 06/09/2007
У памежнага ведамства Беларусі няма дадзеных пра тое, што экс-кіраўнік «РусНафты» Міхаіл Гуцарыеў вылятаў самалётам у Турэччыну з Беларусі, паведаміў РІА “Новости” прадстаўнік прэс-службы ведамства. «Калі Гуцарыеў і перасякаў мяжу, то ён яе перасякаў як добрасумленны грамадзянін, бо ніякіх запытаў і даручэнняў ад кампетэнтных органаў у памежны камітэт не паступала», – сказала крыніца.
Пры гэтым яна удакладніла, што і цяпер у памежнае ведамства Беларусі не паступала ніякіх указанняў, запытаў і даручэнняў у дачыненні грамадзяніна Расеі Гуцарыева.
«Калі б былі адпаведныя даручэнні, то памежнае ведамства выканала б свае абавязальніцтвы, бо ў дадзенай сітуацыі памежнае ведамства можа быць толькі выканаўцам даручэнняў адпаведных органаў: КДБ, МУС, пракуратуры», – паведаміла крыніца.