Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Крымінальная справа супраць гендырэктара «Белпласта» 13:18, 06/09/2007
Пракуратура Партызанскага раёна Менска ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні генеральнага дырэктара ААТ "Завод "Белпласт" Уладзіміра Шаўцова і яго намесніка. Яны падазраюцца ў атрыманні хабару за здачу ў арэнду нежылога памяшкання.
Як паведамілі "Ежедневнику" ў пракуратуры сталіцы, крымінальная справа ў дачыненні кіраўнікоў ААТ "Завод "Белпласт" была ўзбуджаная пасля праведзенага супрацоўнікамі УБЭП ГУУС Менгарвыканкама аператыўнага эксперыменту. Падчас яго падазраваныя атрымалі ад намесніка дырэктара прыватнага прадпрыемствы 500 даляраў у якасці хабару "за спрыяльнае развязанне пытання аб заключэнні дамовы арэнды нежылога памяшкання". Пасля атрымання грошай кіраўнікі прадпрыемства былі затрыманыя аператыўнікамі і адпраўленыя ў ізалятар часовага ўтрымання. Пракуратура кваліфікавала іх дзеяння па ч.2 арт.430 КК РБ (атрыманне хабару па папярэдняй змове ў буйным памеры).