Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 67 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Любамір Рэгак: «Складана ўявіць перамовы Еўразвяза з урадам, які ўшчамляе правы сваіх грамадзян»
09:39, 06/09/2007

"Складана ўявіць, каб Еўразвяз пачаў перамовы з урадам, які ўшчамляе правы сваіх грамадзян, разганяе прэм`еру спектакля "Свабоднага тэатра" або прэзентацыю кнігі Паўла Севярынца, трымае ў зняволенні экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна. Заплюшчваць на гэта вочы ніхто не збіраецца", – заявіў 5 верасня ў інтэрв`ю БелаПАН часовы павераны ў справах Славакіі ў Беларусі Любамір Рэгак. Так дыпламат пракаментаваў выступ намесніка міністра замежных спраў Беларусі Валерыя Варанецкага 3 верасня на міжнароднай канферэнцыі "Працаваць разам – умацоўваць Еўрапейскую палітыку добрасуседства" у Брусэлі. З 1 ліпеня Славакія выконвае ў Беларусі функцыю мясцовага старшынства ЕЗ ад імя Партугаліі.

Л.Рэгак адзначыў, што па дыпламатычных каналах пазіцыя ЕЗ пра магчымасць пачатку перамоваў з Беларуссю, у тым ліку па спрашчэнні візавага рэжыму, было даведзенае да ведама беларускіх улад. "Як правіла, тое, што праходзіць па дыпламатычных каналах, не публікуецца ў друку, – адзначыў славацкі дыпламат. – Але раз беларускі бок першым паведаміў, што Еўракамісія лічыць пачатак перамоваў па спрашчэнні візавага рэжыму заўчасным, то неабходна было паведаміць і пра прычыны такога адказу. Да людзей павінна даходзіць поўная інфармацыя". Дыпламат падкрэсліў, што беларускі бок дае толькі "палову інфармацыі, якая выгодная афіцыйнай пазіцыі Менска", але замоўчвае пра праблемы ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека.

Па словах Л.Рэгака, ЕЗ лічыць перамовы па спрашчэнні візавых працэдур заўчаснымі "да пачатку паўнавартаснага дыялогу ў рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства". "Дадзенае пытанне з`яўляецца часткай ЕПД, а спрашчэнне візавага рэжыму – гэта свайго роду бонус, – падкрэсліў Л.Рэгак. – Беларусь жа хоча вырашыць толькі візавае пытанне, без развязання праблем з дэмакратызацыяй грамадства".

Паўнавартаснае супрацоўніцтва з Беларуссю ў рамках ЕПД магчымае толькі пасля выканання краінай шэрагу ўмоў па дэмакратызацыі, заявіў дыпламат. "Усе чамусьці засяроджваюцца толькі на гэтых умовах, не гаворачы пра перавагі, якія можа атрымаць Беларусь, – адзначыў Л.Рэгак. – На гэтую канферэнцыю намесніка міністра Варанецкага запрасілі для таго, каб ён мог убачыць, як могуць развівацца гэтыя стасункі партнёрства".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: