Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 67 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Стратэгічны тупік?
14:38, 06/09/2007

"На мой погляд, сітуацыя на "Менскім гадзіннікавым заводзе" можа развівацца ў трох кірунках", – заявіў эканаміст Леанід Заіка ў інтэрв`ю "Эканамічнай газеце".

"Прадпрыемства можа так і застацца ў цяперашнім маргінальным становішчы. У гэтым выпадку яно працягне фармаваць свой бюджэт, здаючы ў арэнду памяшканні ў цэнтры горада. Атрыманне сур`ёзнай дзяржаўнай падтрымкі і захаванне вытворчасці зусім не гарантыя паспяховасці. Мяркую, што канкурэнцыя на ўнутраным рынку з экспартнымі азіяцкімі аналагамі коштам 4 USD за штуку загадзя асуджаная на правал. Перспектыўным мне здаецца іншы варыянт. Заводу варта б было дыверсіфікаваць вытворчасць і пераарыентавацца на сучасную прадукцыю з інфармацыйна-электронным начыннем, то бок, перайсці ў перспектыўную галіну IT", – лічыць эканаміст.

"Які з гэтых варыянтаў выбраць, вырашаць, вядома, спецыялістам… Але дрэнна, калі яны не бачаць стратэгічнага тупіку захавання сённяшняй накіраванасці ў вытворчасці. Нават знешнія інвестары не выправяць становішча. Знайсці жадаючых укласці грошы ў завод можна, але, самае верагоднае, іх зацікавяць памяшканні ў цэнтры горада, а не вытворчасць гадзіннікаў пад гандлёвай маркай "Луч", – лічыць Заіка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: