Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ярмошына стане назіральніцай за выбарамі 09:52, 06/09/2007
Прадстаўнікі Беларусі прымуць удзел у назіранні за выбарамі ў Вярхоўную Раду Украіны, якія прызначаныя на 30 верасня.
Ад беларускага Цэнтрвыбаркама ў якасці назіральнікаў паедзе сакратар Мікалай Лазавік і сябра камісіі Іван Шчурок. Акрамя таго, плануецца, што ва Украіну паедуць тры “парламентарыі”, паведаміла «Радыё Рацыя».
Паводле спадара Лазавіка, Беларусь і Україна рэгулярна абменьваюцца сваімі назіральнікамі на выбарах, а пазачарговыя выбары ў Раду з прычыны няпростай палітычнай сітуацыі ўяўляюць адмысловую цікавасць з пункта погляду выбарчых тэхналогій.