Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 67 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Леанід Заіка: Іранскі праект не мае нічога агульнага з дзяржаўнымі інтарэсамі
12:07, 06/09/2007

Беларусь падпісала з уладамі Ірана пагадненне аб здабычы нафты на поўдні краіны. Плануецца, што праз два гады ў рамках праекту, які ацэньваецца ў 450 мільёнаў даляраў, будзе штодня здабывацца 40 тысяч барэляў нафты. Падпісанне дадзенага пагаднення каментуе прэс-цэнтру Хартыі’97 эканаміст, кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка.

На думку эканаміста, калі б Беларусь пабудавала з Расеяй нармальныя стасункі, адмысловага сэнсу ў ажыццяўленні гэтага праекту не было б. Беларуская наменклатура звыкла добра зарабляць на таннай расейскай нафце і не мае намеру ад гэтага адмаўляцца. «Беларусь прадае за мяжу нафтапрадуктаў прыблізна на 6 мільярдаў даляраў у год, прычым на бензін, які прадаецца ў ЗША, усталёўваецца цана ў 45 цэнтаў за літр, тады як сваім спажыўцам аўтамабільнае паліва абыходзіцца больш як за даляр за літр», – паведаміў эканаміст.

«Нафтапрадукты зрабілі нашу наменклатуру сквапнай. Грошы, якія збіраюцца ўкласці ў іранскі праект можна было б з большым толкам выдаткаваць у Беларусі на вытворчасць высокатэхналагічных тавараў, эфектыўную арганізацыю працы парку высокіх тэхналогій. Бо іранская нафта не будзе транспартавацца ў Беларусь, бо гэта эканамічна не апраўданае. Яна будзе прадавацца на месцы здабычы, але хто будзе пры гэтым сачыць за фінансавай чысцінёй пагадненняў?», – задае рытарычнае пытанне эксперт.

Ясных перспектыў эфектыўнасці дадзенага праекту не назіраецца. «Ніхто не можа паручыцца, што іранцы, пасля сумеснай з беларусамі арганізацыі нафтаздабычы, будуць прадаваць нам танную нафту. Не ўлічваецца таксама абвастрэнне стасункаў Ірана і ЗША. Гэта можа прывесці да таго, што нам застанецца толькі глядзець, як у літаральным сэнсе гараць нашы інвестыцыі пасля амерыканскага бамбавання», – папярэджвае эканаміст.

Беларуская наменклатура, як лічыць аналітык, мае намер працягваць узбагачацца за грошы падаткаплацельшчыкаў. «Пах нафты прыцягвае драпежнікаў ад наменклатуры. Яе дзеянні часцяком не маюць нічога агульнага з дзяржаўнымі інтарэсамі», – падагульняе Леанід Заіка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: