Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 78 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



30 прадпрыемстваў рыхтуюцца да продажу
14:20, 07/09/2007

Блізу 30 прадпрыемстваў, падведамных Міністэрству эканомікі, будуць рэфармаваныя ў акцыянерныя таварыствы да канца года. Пра гэта паведаміў намеснік міністра эканомікі Алег Мельнікаў на шостым Міжнародным кангрэсе ацэншчыкаў СНД.

Сярод прадпрыемстваў, якія плануюць акцыянаваць, – два цэментавыя заводы.
Алег Мельнікаў паведаміў, што Дзяржаўны камітэт па маёмасці ўжо падрыхтаваў спіс суб`ектаў гаспадарання, якія плануецца пераўтварыць у акцыянаваныя таварыствы. Нараўне з двума цэментавымі заводамі, у гэты спіс уключаныя аб`екты камунальнай уласнасці, піша Тэлеграф.

Намеснік міністра эканомікі ўдакладніў, што прадпрыемствы будуць ператвораныя ў акцыянерныя грамадствы з мэтай іх наступнай прыватызацыі. Пры гэтым Алег Млынароў падкрэсліў, што "прыватызацыя павінна быць не дзеля прыватызацыі, не дзеля змены шыльды, а дзеля падвышэння эфектыўнасці працы самога прадпрыемствы, галіны, народнай гаспадаркі ў цэлым".

Гаворачы пра продаж нафтахімічных прадпрыемстваў, Алег Мельнікаў зазначыў, што ў Мінэканомікі "ў прынцыпе разглядае гэтую меру". Намеснік міністра паведаміў, што продаж будзе здзяйсняцца тады, калі будзе неабходна рэспубліцы. «Мы ўжо ведаем усе неабходныя падыходы. Трэба будзе – абвесцім конкурс, або гэта будзе прамы продаж», – сказаў намеснік міністра.

Чатыры месяцы таму віцэ-прэм`ер беларускага ўрада Уладзімір Сямашка паведамляў, што Беларусь гатовая прадаць частку акцый высокапрыбытковых прадпрыемстваў. Пры гэтым Уладзімір Сямашка адзначыў, што Беларусь усвядомлена ідзе на прыватызацыю. Тады Сямашка адзначыў, што беларускія прадпрыемствы нафтахімічнай галіны "цяпер знаходзяцца на нізкім старце і гатовыя да продажу акцый на цывілізаваных умовах".

У сваю чаргу, прадстаўнік Фонду дзяржмаёмасці Беларусі заявіў, што ў 2007 годзе Беларусь не плануе прыватызаваць прадпрыемствы нафтахімічнай галіны. Пры гэтым ён адзначыў, што ў гэтым годзе Беларусь мае намер атрымаць ад прыватызацыі дзяржмаёмасці прыбытак у памеры 256,1 млн. даляраў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: