Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 78 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Віктару Ганчару – 50 гадоў
10:07, 07/09/2007

7 верасня першаму віцэ-спікеру Вярхоўнага Савета Беларусі 13 склікання, старшыне Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктару Ганчару спаўняецца 50 гадоў. Палітык бясследна знік у Менску 16 верасня 1999 года. Разам з сваім сябрам, бізнэсмэнам Анатолем Красоўскім Ганчар вяртаўся дадому. Ледзь пазней на меркаваным месцы выкрадання – вуліцы Фабрычнай – былі знойдзеныя аскепкі шкла аўтамабіля і кроў выкрадзеных.

У траўні 1999 года Ганчар, як было загаданае Канстытуцыяй, арганізаваў кампанію па выбарах прэзідэнта Беларусі, сарваную ўладамі. У ліпені 1999 года Ганчар абвясціў пра заканчэнне тэрміна легітымнага прэзідэнцкага кіравання Аляксандра Лукашэнка. Некалькімі гадамі раней Віктар Іосіфавіч прымаў актыўны ўдзел у працы Вярхоўнага Савета падчас канстытуцыйнага крызісу 1996 года. Яго дзеянні ў апазіцыі і заахвоцілі цяперашнія ўлады выкрасці актыўнага апанента, упэўненыя сваякі і сябры зніклых. Дагэтуль патрабаванні расследавання знікнення Ганчара і Красоўскага фігуруюць у розных дакументах міжнародных арганізацый і структур.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: