Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 78 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На Дзень горада ў Менск прыедуць дэлегацыі з Абу-Дабі, Астаны і Пекіна
09:46, 07/09/2007

У Менск на святкаванне Дня горада пачалі прыбываць прадстаўнікі замежных дэлегацый. У Менск прыязджаюць дэлегацыі з Абу-Дабі, Маската, Астаны, Берліна, Анкары, Пекіна, Дэлі, Вены, Вільні, Лодзі, Калінінграда, Масквы, Рыгі, а таксама рэгіёнаў Беларусі. Акрамя таго, у сталіцу прыбудуць камандзіры вялікага дэсантнага карабля "Менск", памежнага вартавога карабля "Менск" і ракетнага крэйсера "Маршал Усцінаў". Улічваючы статус госцяў, яны будуць расселеныя ў гасцініцах "Еўропа" і "Вікторыя".

Паводле праграмы знаходжання, госці беларускай сталіцы возьмуць удзел у цырымоніі ўрачыстага адкрыцця свята "Менск – жыцця майго крыніца". Таксама прадстаўнікі дэлегацый пабываюць на іншых святочных мерапрыемствах – выставе дасягненняў народнай гаспадаркі прамысловых прадпрыемстваў Менска, свяце-прэзентацыі Нацыянальнай школы прыгажосці "Краса беларускай сталіцы", свяце спорту і здароўя "Табе, наш горад, прысвечаны!", свяце сярэднявечнай культуры "Легенды старога Менска", выставе народных рамёстваў "Горад майстроў", кірмашу мёду "Мядовы спас" і шматлікіх іншых.

Акрамя таго, замежныя госці наведаюць музеі сталіцы і здзейсняць экскурсію па маршруце Менск – Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах – Мірскі замак – Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: