Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Рэчыцы затрымалі кіраўніка адной з будаўнічых арганізацый. Гэта адбылося ў момант атрымання ім хабару ў памеры 1 млн. 850 тыс. рублёў за станоўчае вырашэнне пытання па прадастаўленні падраду на правядзенне будаўнічых работ на аб`ектах рэспубліканскага фестывалю "Дажынкі".
Супрацоўнікі Гомельскага абласнога ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі імя затрыманага ў інтарэсах следства не называюць. У адносінах да яго распачата крымінальная справа па факце хабару. Расследаванне злачынства праводзіць пракуратура Рэчыцкага раёна, перадае БелаПАН.