Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Цэны на жыллё ў Менску з пачатку года выраслі на 50 % 12:28, 07/09/2007
Гэта дадзеныя спецыялістаў па ацэнцы маёмасці. 6 верасня яны сустрэліся на Міжнародным кангрэсе ў сталіцы.
Напрыклад, як паведаміў тэлеканал ОНТ, цана на новую кватэру ў сталіцы сёння – у раёне двух тысяч даляраў за квадратны метр. Тэмпы росту вышэйшыя, чым у шматлікіх еўрапейскіх гарадах.
На рынку нерухомасці за першае паўгоддзе рост цэнаў склаў каля 50 %.
Ацэншчыкі па-філасофску прымячаюць – рост кошту жылля не бясконцы. У краінах СНД прагназуюць стабілізацыю цэнаў. На думку экспертаў, гэта неабходна рабіць за кошт павелічэння аб`ёмаў будаўніцтва.