Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 78 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Андрэй Фёдараў: «Еўразвяз прытрымліваецца паслядоўнай лініі ў дачыненні Беларусі»
09:52, 07/09/2007

ЕЗ адхіляе прапанову афіцыйнага Менска наконт больш цеснага эканамічнага супрацоўніцтва, бо абавязковай умовай для гэтага з`яўляецца дэмакратызацыя краіны. Заява была зробленая на фоне нядаўніх арыштаў грамадскіх актывістаў у Беларусі.

Прычынай заявы Еўракамісіі сталі затрыманні і арышты актывістаў незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Малады Фронт» на гэтым тыдні. Еўразвяз асуджае прысуды актывістаў да адміністрацыйных арыштаў. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка Еўракамісіі Крысціяна Хоман.

«Мы занепакоеныя паведамленнямі пра арышты грамадскіх актывістаў за тое, што яны рэалізоўвалі сваё грамадзянскае права. Паўтор палітычна матываваных арыштаў, якія мы назіралі за апошнія месяцы, ставіць пад сумненне гатоўнасць Беларусі супрацоўнічаць з ЕЗ», – сказала прэс-сакратарка.

Спадарыня Хоман таксама заявіла, што Еўразвяз адхіляе прапановы наконт больш цеснага эканамічнага супрацоўніцтва. У прыватнасці, ў транзіце энергарэсурсаў. Такую прапанову зрабіў на гэтым тыдні намеснік міністра замежных спраў Валеры Варанецкі на канферэнцыі па еўрапейскай палітыцы добрасуседства.

Прэс-сакратарка Еўракамісіі падкрэсліла пры гэтым, што ЕЗ не дазволіць аўтарытарнаму кіраўніцтву Беларусі выбіраць, у якіх сферах супрацоўнічаць, а ў якіх не. Па словах Хоман, дэмакратычныя змены ў Беларусі застаюцца абавязковай умовай больш цесных сувязяў.

«Збліжэнне з Еўразвязам патрабуе, каб Беларусь зрабіла пераканаўчыя крокі ў дэмакратызацыі і павагі да правоў чалавека, у тым ліку і да права людзей выказваць свае думкі і права недзяржаўных арганізацый на існаванне», – адзначыла спадарыня Хоман. Таксама яна адзначыла, што такія дзеянні беларускіх улад цалкам супярэчаць 12 умовам, якія высунуў у лістападзе 2006 года ЕЗ для Менска, і якія з`яўляюцца ўмовамі паляпшэння стасункаў з аб`яднанай Еўропай.

У інтэрв`ю газеце ВЗГЛЯД беларускі палітолаг-міжнароднік Андрэй Фёдараў песімістычна ацаніў перспектыву стасункаў ЕЗ і Беларусі ў святле апошніх падзей.

«Еўразвяз прытрымліваецца паслядоўнай лініі ў дачыненні Беларусі, і апошнія падзеі гэта толькі пацвярджаюць. Беларускія ўлады не ідуць на саступкі. Еўразвяз таксама. І гэта не абяцае нічога добрага», – адзначыў эксперт. Ён таксама зазначыў, што пасля пагаршэння эканамічнага становішча пасля падаражання расейскіх энерганосьбітаў можна было разлічваць на дапамогу ЕЗ, але для гэтага трэба было выканаць хаця б частку ўмоў Еўразвяза.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: