Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Еўрапейскія сцягі - на праспекце Незалежнасці (Фота) 17:45, 07/09/2007
Працягваюцца акцыі ў падтрымку Еўрапейскага Маршу. Сёння каля трох дзесяткаў маладых людзей сабраліся каля універсаму "Еўрапейскі", што на праспекце Незалежнасці. Яны разгарнулі сцягі Еўрапейскага Саюзу і палотнішча з выявай Маці Божай і пад гучныя воклічы "Жыве Беларусь!" і "Беларусь у Еўропу!" пачалі рухацца ў бок цэнтру горада.
Шэсце праходзіла па ходніках і яго бачылі мінакі і кіроўцы аўтатранспарту. Многія казалі словы падтрымкі ці сігналілі. Маладыя людзі дайшлі да будынку БАТУ і разышліся гуляць па праспекту невялікімі групамі.
Яшчэ адна падобная акцыя прайшла 5 верасня ў раёне станцыі метро "Пушкінская".