|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Андрэй Саннікаў: «Еўразвяз не бачыць пэўных крокаў насустрач з боку беларускіх улад» 14:10, 07/09/2007 У працы Форума бяруць удзел каля 3000 чалавек, у тым ліку каля 1800 удзельнікаў у якасці госцяў (разам з суправаджаючымі асобамі), якія прадстаўляюць каля 60 краін Еўропы, Амерыкі і Азіі. Сярод іх вядучыя палітыкі (напрыклад, былыя прэзідэнты Польшчы і Чэхіі Аляксандр Квасьнеўскі і Вацлаў Гавел), урадавыя і парламенцкія дэлегацыі, эксперты, кіраўнікі інстытутаў, бізнэсмэны, прадстаўнікі СМІ (каля 350 журналістаў), эканамічныя і няўрадавыя арганізацыі. У праграме Форума прадугледжаныя каля 130 дыскусій, аб`яднаных у 10 тэматычных блокаў: “Міжнародная палітыка і бяспека”, “Дзяржава і рэформы”, “ЕЗ і яго суседзі”, “Рэгіёны”, “Грамадства”, “Навука і культура”, “Макраэканоміка”, “Бізнэс і кіраванне”, “Паліва і энергетыка”, “Новая эканоміка”. Падчас спецыяльнай прэзентацыі ўдзельнікі Форума таксама знаёмяцца з чарговым, ужо шостым, выпускам рапарта «Новая Еўропа. Рапарт аб трансфармацыі». Мэтай рапарта з`яўляецца ацэнка поспехаў у трансфармацыі і эканамічнай інтэграцыі, дасягнутых у 2006 і першай палове 2007 года. Аналіз ахоплівае 27 краін Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёвай Еўропы і былых рэспублік СССР. Агульным для гэтых краін з`яўляецца тое, што ў 1989–1991 гады яны пачалі працэс рэфармавання, накіраваны на пабудову дэмакратычнай дзяржавы і канкурэнтаздольнай рынкавай эканомікі ва ўмовах інтэграцыі з сусветнай эканомікай. Лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч запрошаны на Эканамічны форум у якасці мадэратара на пасяджэннях, прысвечаных пытанням Усходняй Еўропы. На яго думку, “вельмі складана арганізаваць і рэалізаваць міжнародную палітыку ў дачыненні Беларусі. З аднаго боку, трэба абавязкова выказаць непрыманне сітуацыі ў Беларусі, з другога боку неабходна, каб эканамічнае супрацоўніцтва працягвалася. Бессэнсоўна ізаляваць Беларусь, трэба ставіць умовы. Такія ўмовы вельмі добра сфармуляваныя Еўракамісіяй, і я лічу, што яны абавязкова павінны абмяркоўвацца”. Выступаючы на семінары “Польшча, Нямеччына, Усходняя Еўропа – агульная адказнасць”, які прайшоў 6 верасня ў рамках Форума, Мілінкевіч акцэнтаваў увагу на тым, што Беларусь чакае ўзгодненай палітыкі не толькі ад Польшчы і Нямеччыны. Вельмі важным, на думку палітыка, мог стаць удзел у працэсе дэмакратызацыі Беларусі такой важнай краіны, як Францыя. Адмысловую ўвагу Мілінкевіч звярнуў на неабходнасць паніжэння кошту шэнгенскіх віз для беларусаў. Нельга дапусціць, заявіў ён, каб у сувязі з пашырэннем Шэнгенскай зоны пацярпелі звычайныя людзі. Пра тое, як праходзіць Форум, распавёў міжнародны каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саннікаў: «Падчас Форума прайшла секцыя па Беларусі, на якой прысутнічалі Аляксандр Мілінкевіч, прадстаўнікі Офіса Хаўера Саланы і шматлікія еўрапейскія аналітыкі. Падчас секцыі разглядалася сітуацыя ў Беларусі, магчымасці змен у нашай краіне, у прыватнасці, у святле апошніх прапаноў, якія былі агучаныя ў Брусэлі. Аднак Еўразвяз пакуль не бачыць ніякіх пэўных крокаў насустрач з боку беларускіх улад, якія дазволілі б ЕЗ разглядаць пэўныя праекты па супрацоўніцтве з Беларуссю. У турмах па-ранейшаму ўтрымліваюцца палітвязні, працягваюцца арышты актывістаў апазіцыі. Гэта выключае магчымасць сур`ёзнай гутаркі аб супрацоўніцтве. Прадстаўнікі ЕЗ пацвердзілі, што ўсе 27 сяброў Еўразвяза цалкам аднадушныя ў тым, што тычыцца сітуацыі ў Беларусі. Мілінкевіч і я казалі пра сітуацыі з грамадзянскай супольнасцю, з дэмакратычнымі сіламі, пра тое, што ў падтрымку прапаноў ЕЗ у Беларусі плануецца правядзенне Еўрапейскага Марша. Інтарэс да Еўрапейскага Марша вельмі вялікі, як і да таго, што робіцца ў Беларусі для збліжэння з Еўразвязам», – паведаміў Андрэй Саннікаў.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|