Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вызвалілі з КДБ — затрымалі ў міліцыі (абноўлена) 16:30, 07/09/2007
Сёньня раніцай на працу да актывіста апазіцыі Максіма Губарэвіча прыйшлі супрацоўнікі КДБ і адвезьлі яго ва ўпраўленьне КДБ Гарадзенскай вобласьці.
Там яго дапытвалі наконт паездкі ў Літву ў моладзевы лягер. Беларускае тэлебачаньне асьвятляла гэтую падзею як чарговую “падрыхтоўку баевікоў”.
У КДБ Максім Губарэвіч прабыў каля гадзіны, а потым выйшаў на вуліцу. Побач з паркам Жылібера яго спынілі міліцыянты зь Ленінскага райаддзелу і даставілі ў пастарунак, паведамляе “Радыё Свабода”.
На актывіста склалі пратакол за тое, што ён нібіта нецэнзурна лаяўся ў грамадзкім месцы.
Суд Ленінскага раёна Гродна вынес прысуд Максіму Губарэвічу. Суддзя Наталля Козел палічыла, што грамадскі актывіст здзейсніў дробнае хуліганства і пакарала яго адміністрацыйным арыштам тэрімнам 3 сутак.