Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 78 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Ленинский клич» пакрыўдзіўся на «Вольны горад»
11:36, 07/09/2007

Рэдактара крычаўскай недзяржаўнай маланакладнай газеты “Вольны горад” Сяргея Няроўнага 5 верасня выклікалі ў міліцыю. Прычынай выкліку сталі скаргі на яго выданне галоўнай рэдактаркі дзяржаўнай раённай газеты “Ленинский клич” Таццяны Іўкінай. У заявах, накіраваных у Крычаўскі РАУС кіраўніцай “раёнкі”, паведамляецца, што “ВГ” у шэрагу артыкулаў абразіў яе гонар і годнасць і ўмяшаўся ў асабістае жыццё.

Спадарыня Іўкіна звярталася ў міліцыю з заявамі двойчы – 6 і 28 чэрвеня гэтага года. Як паведаміў Сяргей Няроўны прэс-службе БАЖ, нагодай для першай скаргі стала нататка “Устал и проболтался”, апублікаваная ў “Вольным горадзе” на пачатку чэрвеня. У гумарыстычнай форме ў ёй распавядалася пра тое, як супрацоўнік “Ленинского клича” аднойчы ў кампаніі прагаварыўся, што крытычныя артыкулы пра апазіцыю ў іх газеце піша сама галоўная рэдактарка.

У наступнай скарзе Т.Іўкіна спасылалася ўжо на матэрыялы, надрукаваныя ў “ВГ” у перыяд з 2004 па 2007 год.

Як даведаўся з размовы з участковым міліцыянтам Юрыям Барэйшам Сяргей Няроўны, копіі гэтых матэрыялаў былі накіраваныя на экспертызу ў Мінск. 30 жніўня міліцыянты атрымалі адказ эксперта, кандыдата філалагічных навук Шчарбаковай, у якім паведамлялася, што ў згаданых артыкулах знявагаў няма.

Па словах Ю.Барэйшы, міліцыя прыме рашэнне аб перадачы справы ў суд у бліжэйшы час.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: