Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 78 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



АНДРЭЯ КЛІМАВА ПРЫСУДЗІЛІ ДА ДВУХ ГАДОЎ КАЛОНІІ НА ФАКТЫЧНА ЗАКРЫТЫМ ПРАЦЭСЕ
18:14, 07/09/2007

Аднаго з лідэраў беларускай апазіцыі Андрэя Клімава прысудзілі на фактычна закрытым працэсе ў Цэнтральным судзе Менска да двух гадоў пазбаўлення свабоды. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў журналіст Алег Грузділовіч, які даведаўся пра прысуд палітыку. Інфармацыю пра суд над Клімавым журналісту пацвердзілі ў Пракуратуры Менска і Цэнтральным судзе сталіцы. Працэс над палітыкам пачаўся 30 ліпеня і скончыўся ўжо праз два дні, 1 жніўня. Прысуд вынесла суддзя Алена Ілліна.

Невядома, ці прызнаў Андрэй Клімаў сваю віну. Невядома таксама, які рэжым у калоніі, у якой будзе адбываць пакаранне палітык. Вядома толькі, што ў якасці грамадскага абаронцы на працэсе павінна была прысутнічаць жонка Клімава – Таццяна Леановіч-Клімава.

Па непацверджаным звесткам, прысуд палітыку абскарджаны ў Менскім гарадскім судзе.

Апазіцыйны лідэр, дэпутат Вярхоўнага Савета 13 склікання Андрэй Клімаў быў арыштаваны 3 красавіка 2007 года за апублікаваныя ў Інтэрнэце публіцыстычныя артыкулы. Супраць палітыка ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 361 ч.3 КК РБ "Заклікі да звяржэння або змянення канстытуцыйнага ладу, ажыццёўленыя з дапамогай СМІ". Андрэй Клімаў утрымліваецца ў СІЗА №1 г. Менска. У ізалятары ў палітыка здарыўся сардэчны прыступ.

Раней Клімаў, актыўны апанент Аляксандра Лукашэнкі, правёў 4 гады ў турме па абвінавачваннях у эканамічных злачынствах, а таксама быў прысуджаны да 15 месяцаў абмежавання свабоды ("хіміі") за арганізацыю вулічных акцый пратэсту на Дзень Волі ў 2005-м годзе. "Міжнародная Амністыя" прызнала Андрэя Клімава Вязнем сумлення.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: