Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 78 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Нацбанк пачынае збіраць камяні
12:09, 07/09/2007

У хуткім будучым Нацыянальны банк пачне выкупляць у насельніцтва атэставаныя брыльянты, паведаміў у интэрв’ю газэце "Звязда" намеснік начальніка "Гемалагічнага цэнтра" Нацыянальнага банка Дзяніс Хадарцэвіч. Не выключана, што падобная магчымасць прадаставіцца трымальнікам каштоўных камянёў ужо напрыканцы сёлетняга года.

Як паказала практыка, попыт на атэставаныя брыльянты, продаж якіх Нацбанк пачаў у канцы 2005 года, расце з году ў год. За 8 месяцаў гэтага года ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам аб’ём продажу брыльянтаў у каратах вырас на 85 працэнтаў. Магчыма, не апошнюю ролю тут адыграў і той факт, што капіталаўкладанне ў каштоўныя камяні з’яўляецца даволі надзейным сродкам зберажэння, а сама здзелка застаецца канфідэнцыяльнай. Што датычыцца надзейнасці такога ўкладання, то цэны на брыльянты апошнім часам толькі растуць, прыбаўляючы штогод ад 3 да 8 працэнтаў да свайго кошту.

“Нарматыўна-прававая база, якая б дазваляла ажыццяўляць выкуп каштоўных камянёў, у нас існуе, — патлумачыў у гутарцы з карэспандэнтам газэты Дзяніс Хадарцэвіч. — Адзінае, што шэраг палажэнняў, якія рэгулююць зваротны выкуп, будуць уступаць у сілу на падставе асобнага рашэння Савета дырэктараў. Зараз жа рыхтуецца тэхнічная база да гэтага працэсу. Выкупляцца будуць толькі атэставаныя брыльянты Нацыянальнага банка, спецыяльная ўпакоўка якіх не ўскрыта і якія суправаджаюцца атэстатам якасці”

Спецыяліст банку паведаміў, што кошт брыліянтаў паступова расце. “У нас раз у квартал пераглядаецца кошт брыльянтаў, зыходзячы з той цаны, па якой іх атрымлівае банк. Так, ёсць пэўная тэндэнцыя да росту іх кошту, цаны рэалізацыі брыльянтаў. Калі раней у нас на некаторыя камяні цана складала каля 30—31 долара ЗША, то мінула два гады і аналагічныя каштуюць ужо 39—40 долараў”, – кажа Хадарцэвіч.



камэнтароў: 2

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: