Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 78 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Поўная затаваранасць
13:04, 07/09/2007

На складах прадпрыемстваў канцэрна "Белнафтахім" на 1 ліпеня знаходзілася гатовай прадукцыі ў фактычных цэнах на суму 438,5 мільярдаў рублёў, больш як палова запасаў даводзілася на прадукцыю ААТ "Белшына", паведаміла ПРАЙМ-ТАСС крыніца ў органах дзяржаўнага кіравання.

Паводле слоў крыніцы, агульныя запасы прадпрыемстваў канцэрна "Белнафтахім" на канец паўгоддзя склалі 30,7% да сярэднемесячнага аб`ёму вытворчасці пры нарматыве 26%. Пры гэтым больш як палова агульнай сумы запасаў па канцэрне – 54%, або 238,5 мільярдаў рублёў даводзілася на прадукцыю ААТ "Белшына".

"Калі ж ацэньваць узровень запасаў па канцэрне без уліку запасаў "Белшыны", то, пачынаючы з сакавіка, адзначаецца тэндэнцыя да іх скарачэння. Па стане на 1 ліпеня суадносіны запасаў да сярэднемесячнага аб`ёму вытворчасці складаюць 15,4%", – адзначыў суразмоўца.

Паводле яго дадзеных, рост запасаў прадукцыі "Белшыны" абумоўлены праблемамі з рэалізацыяй звышбуйнагабарытных шын (ЗБГШ) у сувязі з рэзкім паніжэннем попыту з прычыны канкурэнцыі, якая расце, асабліва ў Расеі, з боку кітайскіх кампаній, што прапануюць прадукцыю па ніжэйшых цэнах і з больш гнуткай сістэмай аплаты.

Суразмоўца адзначыў, што цяпер "Белшына" пераглядае ранейшую схему рэалізацыі ЗБГШ. Зробленая стаўка на рэалізацыю прадукцыі спажыўцам па доўгатэрміновых дамовах праз уласную тавараправодную сетку.

У ліпені запасы гатовай прадукцыі па прадпрыемствах "Белнафтахіма" знізіліся на 15,7 мільярдаў рублёў, у тым ліку ў ААТ "Белшына" – на 7 мільярдаў рублёў. Суадносіны да сярэднемесячнага аб`ёму вытворчасці склалі 28,8% пры нарматыве 24%.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: