Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Еўрапейскі Марш: Зробім гісторыю разам! (Фота) 15:47, 07/09/2007
Больш за 100 актывістаў грамадзянскай кампаніі “Джынс - за свабоду!” узялі ўдзел у акцыі-пэрформансе, якая прайшла 6 верасня ў Менску. Маладыя людзі прыйшлі ў парк мікрараёна Уручча і правялі там імправізаваны “урок гісторыі”. Дзеля гэтага была зробленая вялікая кніга “Гісторыя Беларусі”, у якой кожны моладзевы актывіст напісаў, якім ён бачыць будучую гісторыю Беларусі. Удзельнікі перформанса разгарнулі вялікую расцяжку са словамі “Еўрапейскі марш: Зробім гісторыю разам!”.
На акцыю звярнулі ўвагу мінакі: людзі падыходзілі, пыталіся пра Еўрапейскі Марш, і нават пакідалі запісы ў кнізе “Гісторыя Беларусі”.