Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Новая труба ўдарыць па «Белнафтахіму» 14:40, 07/09/2007
Канцэрн «Белнафтахім» вырашыў адмовіцца ад рэалізацыі шэрагу інвестыцыйных праектаў у сувязі з рашэннем Расеі прыступіць да рэалізацыі праекту «Балтыйская трубаправодная сістэма-2» (БТС-2), паведамляе Прайм-ТАСС са спасылкай на крыніцу ў беларускім кіраўніцтве.
«Ва ўмовах паніжэння транзіту расейскай нафты па тэрыторыі Беларусі і з улікам рэалізацыі расейскім бокам праекту БТС-2 ажыццяўленне некаторых… інвестыцыйных праектаў… прызнанае немэтазгодным», – адзначыў суразмоўца агенцтва.
Так, выключэннем з пераліку такіх праектаў як будаўніцтва лупінгаў першай чаргі ўчастку нафтаправода «Унеча–Мазыр», рэканструкцыя тэхналагічнай радыёсувязі на ўчастку «Мазыр – мяжа Польшчы», мадэрнізацыя магістральных нафтаправодаў «Унеча–Полацк», рэалізацыю якіх павінна былі здзяйсняць РУП «Гомельтранснафта «Дружба» і Наваполацкае прадпрыемства па транспарце нафты «Дружба» у 2007 годзе, беларускі службовец апраўдаў паніжэнне на 40,7% да ўзроўню 2006 года аб`ёму засвоеных інвестыцый на гэтых прадпрыемствах у 2007 годзе (63 млрд. рублёў).
Транспартоўка нафты па беларускай нафтаправоднай сістэме за студзень–ліпень знізілася на 15,6% да 51,8 мільёна тон. Транзіт праз Гомельскае прадпрыемства транспарту нафты «Дружба» за студзень–ліпень склаў 42,1 мільёна тон (+1,3% да студзеня–ліпеня 2006 года). У тым ліку ў кірунку Адамава (Польшча) з пачатку года пастаўленае 27 мільёнаў тон (-6,7%), у кірунку Брады (Украіна) – 15,1 мільёна тон (+19,9%). Наваполацкае прадпрыемства па транспарце нафты «Дружба» у студзені–ліпені транзітам нафта не пастаўляла. Штогод праз Беларусь у Еўропу пастаўляецца каля паловы расейскай нафты, якая ідзе на экспарт, – 70-80 мільёнаў тон.
Нагадаем, што “Главгосэкспертиза” Расеі 28 жніўня выдала станоўчае заключэнне на будаўніцтва праекту «Балтыйская трубаправодная сістэма-2» (БТС-2) для АК «Транснафта». Па нафтаправодзе Унеча–Прыморск у абыход Беларусі на першым этапе плануецца экспартаваць 50 мільёнаў тон нафты з перспектывай павелічэння да 75 мільёнаў тон.