Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 78 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Атамная пагроза
10:10, 07/09/2007

Учора было абвешчанае, што да 2016 года завершыцца будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі. Па разліках "Укрінтэрэнерга", электраэнергія АЭС будзе таннейшай за тую, якая пастаўляецца сёння на славацкі і польскі рынкі з Украіны. Зрэшты, эксперты адзначаюць, што захаваць пазіцыі на рынках гэтых краін Украіна здолее, калі інтэгруецца ў Аб`яднаную еўрапейскую энергасістэму (UCTE).

Намеснік старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Цімашпольскі (адказвае за будаўніцтва Беларускай АЭС) учора заявіў, што з 2016 года яго краіна пачне экспартаваць электраэнергію ў Расею. "Найперш гаворка ідзе пра экспарт у абмен на пастаўкі прыроднага газу", – адзначыў ён. Нагадаем, рашэнне аб будаўніцтве Беларускай АЭС магутнасцю 2 тыс. Мвт і коштам $4 млрд было прынятае на пачатку гэтага года, пасля таго як Беларусь уступіла ў канфлікт з расейскім "Газпромам" праз цану на газ. Будаўніцтва пачнецца да канца года. Пасля запуску АЭС Беларусь здолее экспартаваць да 500 Мвт электраэнергіі ў год.

Вышэйшая крыніца «Коммерсанта» ў "Белэнэрга" удакладніла, што лішак электраэнергіі можа быць экспартаваны не толькі ў Расею, але і ў краіны Усходняй Еўропы, у прыватнасці Польшчу і Славаччыну. У дзяржаўным прадпрыемстве знешнеэканамічнай дзейнасці "Укрінтэрэнепрга" адзначаюць, што такім чынам у Украіны з`явіцца сур`ёзны канкурэнт на знешніх рынках. "Справа ў тым, што цяпер мы экспартуем змяшаную электраэнергію, якую кампанія купляе ў Энергарынка. Гэтая энергія ў любым выпадку будзе даражэйшай за атамную", – гавораць у прэс-службе кампаніі. Нагадаем, экспарт украінскай электраэнергіі ў Польшчу дасягае 100 Мвт у год, у Славаччыну – 56 Мвт, у Расею – 54 Мвт. Да 2009 года Украіна плануе павялічыць аб`ём экспарту электраэнергіі ў Славаччыну да 220 Мвт.

У “Минтопэнерго” разлічваюць, што да 2016 года ў краінах Еўразвяза значна павялічыцца спажыванне электраэнергіі. "Знойдзецца месца і для нашай, і для беларускай электраэнергіі і без моцнай канкурэнцыі,– заявілі Ъ у прэс-службе ведамства.– Акрамя таго, Беларусь можа напроста экспартаваць энергію толькі ў Польшчу і краіны Балтыі, з якімі яна мяжуе. Для пастаўкі ў тую ж Славаччыну Беларусі давядзецца дамаўляцца аб транзіце з Украінай або Польшчай".

Асноўнай канкурэнтнай перавагай Украіны можа стаць уступ у UCTE. "Як толькі мы апынёмся ў UCTE, у нас у параўнанні з беларусамі з`явіцца эканамічная перавага – частата і якасць нашага току будуць адпавядаць еўрапейскім стандартам, – гаворыць сябра камітэта па ТЭК Вярхоўнага савета V склікання Віктар Таполаў. – Акрамя таго, як сябар UCTE, мы зможам разлічваць на збыт фіксаваных аб`ёмаў сваёй энергіі ў Еўропе". Нагадаем, раней кіраўнік “Минтопэнерго” Юры Бойка заяўляў, што Украіна будзе гатовая да інтэграцыі ў UCTE праз 10 гадоў, гэта значыць да 2017 года.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: