Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 89
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сёньня адбудзецца бардаўскі фэст «Аршанская бітва-2007»
14:32, 08/09/2007

Сёньня аматары беларускай бардаўскай песьні зьбяруцца недалёка ад таго месца, дзе 8-га верасьня 1514 году войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам Канстанцінам Астроскім перамаглі амаль утрая большае маскоўскае войска, спыніўшы на пэўны час расейскі наступ на Беларусь.

Фэст вырашылі праводзіць нягледзячы на тое, што ўчора міліцыянты заблякавалі пад’езды да вёскі Гацькаўшчына, каля якой звычайна адбываецца імпрэза. Мясцовым актывістам патлумачылі, што на Крапівенскім полі праводзяць разьмінаваньне знойдзеных непадалёк снарадаў, паведамляе «Радыё Свабода».

У тым выпадку, калі да вечара бераг рэчкі Крапіўны ўсё яшчэ будзе пад міліцэйскай вартай, канцэрт бардаў усё адно адбудзецца – у іншым месцы, але недалёка ад традыцыйнага.

Традыцыю адзначаць Дзень беларускай вайсковай славы сьпевамі на Крапівенскім полі запачаткавалі 17 год таму вядомы бард Андрэй Мельнікаў, аршанскі краязнаўца Юры Копцік і мясцовы актывіст Генадзь Шэпелеў.

З тае пары фэст даўно ўжо ператварыўся ў “народнае сьвята” – ён ня мае афіцыйных арганізатараў ды зацьверджанай праграмы выступоўцаў. За час існаваньня фэсту на "Аршанскай бітве" ў розныя гады выступілі амаль усе вядомыя беларускія барды: Лера Сом, Алесь Камоцкі, Зьміцер Бартосік, Віктар Шалкевіч, Андрэй Мельнікаў і іншыя.

Гледачы зьязжаюцца на Аршаншчыну з усяе Беларусі, і штогод імпрэза распачынаецца супольнай малітвай каля памятнага крыжа, усталяванага дзеля памяці палеглых ваяроў. Працяг адбываецца ўжо на імправізаванай сцэне, дзе ад сёньняшняга вечара да заўтрашняе раніцы будуць гучаць сьпевы беларускіх бардаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: