Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Віцебск адзначае Дзень беларускай вайсковай славы 14:32, 08/09/2007
Чарговы бел-чырвон-белы сьцяг лунаў мінулай ноччу над Віцебскам. Ён быў узьняты каля 11-й вечара над домам №10 па праспэкце Фрунзэ.
У гэтым будынку разьмешчаны інтэрнат мэдычнага ўнівэрсытэту, таму нацыянальны сымбаль першымі заўважылі студэнты. Шматлікія мінакі таксама зьвярталі ўвагу на сьцяг, які быў добра відаць з абодвух бакоў праспэкту, паведамляе “Радыё Свабода”.
Старэйшы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда паведаміў журналістам, што да сьцяга прымацавана цыдулка зь віншаваньнем ад Мірона.
“З крыніц, вартых даверу, мне стала вядома, што на пяціпавярховым будынку па праспэкце Фрунзэ ўсталяваны бел-чырвон-белы сьцяг. Да яго прымацавана цыдулка з наступным тэкстам: " Віншую з Днём беларускай вайсковай славы. Мы абавязкова пераможам, як нашы гераічныя продкі пад Воршай, таму што з намі ўсепераможная крывіцкая Пагоня, а ў руках мы моцна трымаем бел-чырвон-белы сьцяг. Жыве Беларусь, жыве вечна!" І подпіс: "Мірон".
Міліцыянты і супрацоўнікі камунальных службаў заўважылі сьцяг не адразу, і ён лунаў над горадам некалькі гадзін.