Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
1011 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прадпрымальнікі будуць мітынгаваць на Бангалор
10:55, 10/09/2007

Менгарвыканкам дазволіў прадпрымальнікам правядзенне 10 верасня мітынгу ў сталічным парку Дружбы народаў. Заяўку на яго правядзенне 24 ліпеня падалі 12 актывістаў рэспубліканскага грамадскага аб`яднання прадпрымальнікаў "Перспектыва", у тым ліку старшыні некалькіх саветаў прадпрымальнікаў рынкаў з Менска, Гомеля, Віцебска і іншых гарадоў рэспублікі.

Як заявіў БелаПАН старшыня РГА "Перспектыва" Анатоль Шумчанка, мэта мітынгу – звярнуць увагу ўлад на праблемы індывідуальных прадпрымальнікаў і асоб, якія працуюць па найманні. У сваёй заяве прадпрымальнікі звяртаюць увагу службоўцаў на неабходнасць кіравацца рэкамендацыямі кіраўніка дзяржавы, выказанымі ім на Усебеларускім народным сходзе ў 2006 годзе. У ім прэзідэнт заклікаў Савет міністраў і іншыя органы дзяржаўнай улады не пагаршаць умовы працы індывідуальных прадпрымальнікаў і ствараць стабільныя падатковыя ўмовы для развіцця малога бізнэсу.

Галоўныя праблемы прадпрымальнікаў сёння, адзначыў А.Шумчанка, звязаныя з дзеяннем указаў прэзідэнта №№ 760 і 302. Паводле ўказу № 760, з 1 студзеня 2008 года індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) не могуць прыцягваць наёмных працаўнікоў за выключэннем членаў сям`і і блізкіх сваякоў. Пры гэтым застаецца ў сіле абмежаванне колькасці працаўнікоў у ІП да трох чалавек.

"Мы не маем намеру змагацца супраць так званых ЧУПаў (прыватных унітарных прадпрыемстваў) і ўказу № 302. Калі ў кагосьці ёсць жаданне перайсці з індывідуальных прадпрымальнікаў у ЧУПы – гэта іх права. Але ў прадпрымальнікаў таксама павінна быць права выбару. Мы патрабуем вярнуць заканадаўчую норму, якая дазваляе наймаць на працу трох чалавек з грамадзян Рэспублікі Беларусь, не абмяжоўваючы гэтае кола толькі членамі сям`і і блізкімі сваякамі", – падкрэсліў А.Шумчанка.

"Дагэтуль кіраўніка дзяржавы пераконвалі службоўцы. Дазволіўшы мітынг, улады проста далі магчымасць сказаць сваё слова. Цяпер шмат будзе залежаць ад таго, наколькі пераканаўча і магутна прагучаць патрабаванні прадпрымальнікаў аб нармальных умовах працы", – падкрэсліў Шумчанка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: