|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
На пераломе. Кампанія Эўрапейскі Марш 15:12, 10/09/2007, Віктар Івашкевіч, намесьнік старшыні Партыі БНФ 1) у гэтым годзе ўраду, банкам і прадпрыемствам неабходна аддаць 8 млрд. даляраў запазычанасьцяў; 2) у гэтым годзе за газ і нафту неабходна заплаціць на 3 млрд. даляраў больш, чым у мінулым, 2006 годзе. У 2008 годзе трэба будзе заплаціць яшчэ на 2 млрд. даляраў больш, чым у 2007 годзе; 3) скарачаецца экспарт беларускіх тавараў (у сувязі зь іх падаражаньнем і ростам канкурэнцыі з боку аналягічных нашым расейскіх лядоўняў, тэлевізараў, трактараў і г.д.) Адпаведна скарачаецца і валютная выручка ад экспарту. У гэтым годзе мы прададзім менш, чым купім на 6 млрд. даляраў; 4) выйсьце – рынкавыя рэформы, рэструктурызацыя эканомікі, прыцягненьне інвэстыцыяў і новых тэхналёгіяў, мадэрнізацыя вытворчасьці і выхад беларускіх тавараў на эўрапейскі рынак, падвышэньне канкурэнтаздольнасьці беларускіх тавараў на расейскім рынку. Але ўлады пакуль адмовіліся ад першага (рэфармацыйнага) варыянту і пачалі пакрыху прадаваць маёмасьць. Але галоўным кірункам стаў пошук крэдытаў паўсюль, дзе толькі можна, на любых умовах. Тут важна ўлічыць, што: 1) знайсьці мільярдныя крэдыты ў Расеі не атрымліваецца, бо Крэмль жорстка патрабуе плаціць за энэрганосьбіты, а калі няма грошаў, гатовы ўзяць найбольш ліквіднымі заводамі. Ісьці гэтым шляхам Лукашэнка баіцца, бо можа згубіць уладу (прычым не праз свабодныя выбары, а ад падсыпанага ў гарбату палёнія); 2) знайсьці крэдыты ў сяброў-дыктатараў з Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амэрыкі не атрымліваецца, бо яны гатовыя фінансаваць сумесныя праекты, але толькі на тэрыторыі сваіх краінаў, каб грошы заставаліся ў іх эканоміках; 3) грошы можна ўзяць у Эўропе (і 3 млрд. даляраў беларускія “камэрцыйныя банкі” ўжо набралі ў эўрапейскіх камэрцыйных банках, але крэдыты гэтыя “кароткія” – на 1 год). Безумоўна, гэтага мала, а ўзяць больш можна толькі выконваючы 12 умоваў дэмакратызацыі. Перад усім беларускім грамадзтвам: і перад уладамі, і перад апазыцыяй, і перад простымі людзьмі паўстае жорсткі геапалітычны выбар: ці ісьці ў Эўропу, ці быць паглынутымі Расеяй. І менавіта па гэтым пытаньні зараз пойдзе разьмежаваньне і ва ўладзе, і ў апазыцыі, і ў простым народзе. Праэўрапейскі сілы ва ўладзе спрабуюць наладзіць дыялёг з Эўропай (пакуль што імкнуцца зрабіць гэта, ігнаруючы апазыцыю). Яскравым сьведчаньнем гэтых памкненьняў стаў візыт у Брусэль намесьніка міністра замежных справаў Валерыя Варанецкага. У сваім выступе ён заклікаў Эўразьвяз “перайсьці ад словаў да справы”, заявіў, што “Беларусь і Эўразьвяз аднолькава важныя адно для аднаго” і прапанаваў распачаць паўнамаштабнае супрацоўніцтва па пытаньнях энэргетыкі, аховы навакольнага асяродзьдзя, барацьбы зь нелегальнай міграцыяй, і галоўнае – прыцягнуць інвэстыцыі ў беларускую эканоміку. Прамаскоўскія сілы ва ўладзе імкнуцца сарваць дыялёг з Эўропаю, арганізуючы рэпрэсіі супраць апазыцыі. Яскравы прыклад – суды над маладафронтаўцамі ў Нясьвіжы і Салігорску акурат падчас візыту сп. Варанецкага ў Брусэль. Вынік – вярхоўны камісар Эўразьвязу па зьнешніх сувязях сп-ня Бэніта Фэрэра-Вальднэр заявіла: “Ніякае пашырэньне супрацоўніцтва Беларусі і Эўразьвязу немагчымае, пакуль ў Беларусі груба парушаюцца правы чалавека”. Праэўрапейскія сілы ў апазыцыі арганізуюць Эўрапейскі Марш “За свабоду” і заклікаюць беларускія ўлады пайсьці на дыялёг з апазыцыяй, растлумачваючы ўладам, што гэта зьяўляецца абавязковай перадумовай дыялёгу з Эўропай. Прамаскоўскія сілы ў апазыцыі імкнуцца інфармацыйна блякаваць Эўрапейскі Марш, адначасова раскручваючы тэзу аб немагчымасьці дыялёгу з антынародным рэжымам, які арганізуе рэпрэсіі супраць свайго народу і вядзе яго да галечы. У беларускім грамадзтве на травень 2007 году прыкладна 45 % былі за інтэграцыю з Эўропай, 31 % - супраць. 70 % заяўляе, што гатовыя пацярпець эканамічныя цяжкасьці, дзеля захаваньня незалежнасьці Беларусі, але 30 %- кажа, што дзеля таго, каб пазьбегнуць эканамічных праблемаў, неабходна ўвайсьці ў склад Расеі. Але трэба ўлічваць, што цяжкасьці яшчэ не пачаліся, і як будуць вагацца настроі грамадзтва, калі крызіс наступіць, невядома. Таксама трэба ўлічваць рознасьць сытуацыі, калі дзяржаўная прапаганда “вядзе кампанію за незалежную Беларусь”, калі яна павядзе кампанію “за аб’яднаньне з Расеяй”. (Такія чынам 45 % - за Эўропу, 30 % - за Расею, 25 % - ні першае, ні другое). Дарэчы ў гэтым кантэксьце трэба разглядаць і “Сацыяльны марш”, які можа прыняць аб’ектыўна-прарасейскі характар, калі ён пойдзе пад лёзунгамі “Далоў антынародны рэжым”. БНФ павінен дамагчыся, каб ад арганізатараў “Сацыяльнага маршу” уладам пайшло пасланьне: 1) пры захаваньні нязьменнай сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сыстэмы і пры няўмольным курсе Расеі на эканамічнае ўдушэньне Беларусі з мэтай яе паглынаньня сацыяльныя выбухі непазьбежныя, таксама як непазьбежнае адхіленьне Лукашэнкі ад улады; 2) толькі дыялёг уладаў і апазыцыі з наступныя далучэньнем Эўразьвязу да працэсу рэфармаваньня беларускай эканомікі, можа уратаваць Беларусь ад сацыяльна-эканамічных закалотаў; 3) АДС абяцаюць устрымацца ад спэкуляцыяў на аб’ектыўных цяжкасьцях пераходнага пэрыяду ў выпадку, калі ўлады пойдуць на сапраўдныя рынкавыя і дэмакратычныя рэформы. У гэтым жа кантэксьце трэба разглядаць і ўдзел БНФ у выбарчай кампаніі 2008 году. Усе кандыдаты ў дэпутаты і сябры іх камандаў, ужо ў верасьні павінны далучыцца да кампаніі Эўрапейскі Марш “За свабоду”: 1) распаўсюджваць інфармацыйныя матэрыялы Эўрапейскага Маршу; 2) выкарыстоўваць усе свае магчымасьці для папулярызацыі Эўрапейскага Маршу – сайты, бюлетэні, электронныя рассылкі, абтэлефанаваньне сябраў і прыхільнікаў; 3) прыйсьці на акцыю Эўрапейскі Марш 14 кастрычніка 2007 году ў 14:00 на Кастрычніцкую плошчу; 4) стварыць сьпісы людзей, якія згодныя вылучыцца ў выбарчыя камісіі; 5) выкарыстоўваць усе рэсурсы, што можна атрымаць пад выбары, на прапаганду Эўрапейскага выбару для Беларусі, кампаніі Эўрапейскі Марш “За свабоду” і арганізацыю масавых акцыяў 25 сакавіка 2008 году пад лёзунгам “За незалежную Беларусь у аб’яднанай Эўропе”.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
Акционные предложения турфирм - Гостиницы Белека Мы знаем что такое физические основы нанотехнологий. Узнайте и вы! Классическая мебель не устаревает, поэтому ее выгодно покупать. |