Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
1011 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Менску адзначылі гадавіну Аршанскай бітвы (Фота)
10:54, 10/09/2007

8 верасня каля 30 актывістаў "Jeans - за Свабоду" сабраліся каля памятнага знаку, усталяванага на месцы старажытнага мінскага храма. Ён знаходзіцца на беразе Свіслачы, недалёка ад станцыі метро "Няміга". Маладыя людзі разгарнулі сцягі з выявай Маці Божай і сцягі Еўрапейскага Саюзу. Адзін з актывістаў выступіў з прамовай.

"493 гады таму нашы продкі абаранілі свабоду і незалежнасць Радзімы. Пад Воршай нашыя войскі пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага атрымалі бліскучую перамогу над маскоўскімі войскамі. У гэтай бітве ўдзельнічалі і харугвы з нашага гораду. Таму мы адзначаем гэта свята тут, у цэнтры старажытнага Мінску. Сёння мы працягваем змаганне за свабодную еўрапейскую Беларусь і ўшаноўваем памяць нашых продкаў, мужнасць і самаахвярнасць якіх - прыклад для нас," - сказаў малады чалавек.

Пасля дзяўчаты ўсклалі белыя і чырвоныя ружы да помніку і ўдзельнікі акцыі некалькі разоў праскандавалі "Жыве Беларусь!"

Акцыя, за якой назіралі сотні жыхароў гораду, якія адпачывалі побач, працягнулася на праспекце Пераможцаў, дзе актывісты кампаніі раздалі некалькі сотняў сініх стужак.














напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: