Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
1011 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Андрэя Клімава пакаралі строгім рэжымам
15:08, 10/09/2007

1 жніўня Цэнтральны раённы суд Менска пакараў былога дэпутата і прадпрымальніка Андрэя Клімава двума гадамі зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў закліках супраць дзейнай ўлады. Аднак шмат падрабязнасьцяў пра працэс над апазыцыянэрам і прысуд яму яшчэ застаюцца нявысьветленымі.

10-га верасьня адвакат Валянціна Лятун паведаміла «Радыё Свабода», што працэс над Андрэем Клімавым быў закрытым. Адвакатка сказала, што “не памятае”, які рэжым ўтрыманьня прызначаны Андрэю Клімаву, і адмовілася адказваць на далейшыя пытаньні, спаслаўшыся на дамову з жонкай Клімава Тацянай Леановіч. Сама Тацяна Леановіч на тэлефанаваньні не адказвае.

Зьвесткі пра рэжым ўтрыманьня для Андрэя Клімава ўдалося ўдакладніць ў Цэнтральным судзе Менска. Там паведамілі, што былы дэпутат пакараны на два гады строгага рэжыму.

Былы адвакат Ігар Рынкевіч патлумачыў: “Строгі рэжым – трэці па жорсткасьці з чатырох, якія існуюць ў Беларусі. У параўнаньні з ўзмоцненым рэжымам вязьню дазволена ў год меней на адну перадачу, на адно спатканьне і менш грошай можна патраціць ў турэмнай краме. Але галоўнае, што строгі рэжым даецца рэцыдывістам, якія раней зрабілі сур’ёзныя злачынствы.

Адпаведна больш строгая ахова і больш жорсткія адносіны як да вязьня з боку адміністрацыі, гэтак і сярод вязьняў. Такое строгае пакараньне апазыцыянэру – ўпершыню ў Беларусі”.


Прысуд Андрэю Клімаву яшчэ не набыў законнай сілы. Паводле зьвестак з Менскага гарадзкога суду, абарона Клімава накіравала папярэднюю скаргу і пакуль ідзе азнаямленьне з пратаколам працэсу.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: