Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
1011 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Эўрапейскі Марш: спытаемся самі сябе пра простыя рэчы
13:05, 10/09/2007, Міхал Залескі

Прыехаў Лукашэнка на Захад, ў Гарадзенскую вобласць і распавёў тамтэйшым сялянам, што рубель наш стабільны. Ну, няхай сабе, у яго работа такая. Але праз колькі дзён паехаў на Усход, і зноў: “...финансовая система "нестабильна" только для доморощенных экономистов-оппозиционеров. Экономика Беларуси не рухнет...”. (Цытата: БЕЛТА)

Няўжо нейкія эканамісты прымусілі ў стабільнасці запэўніваць? Потым старшыня Нацыянальнага банку Пракаповіч прамаўляў. Таго хвалюе, зноў жа паводле дзяржаўнага агенцтва БЕЛТА, што асноўную масу валютных запасаў насельніцтва захоўвае ў далярах. Дзеля гэтага нават ад прывязкі нашага рубля да расейскага адмовіліся. Прывязаліся да грашовай адзінкі ЗША – галоўнага ворага усіх лукашэнкавых пачынаньняў.

Нешта ня лепіцца ўсё гэтае адно да аднога. Таму арганізатары Эўрапейскага Маршу сабралі разам згаданых эканамістаў, каб тыя распавялі: што іх натхняе ў нашых “вялікіх дасягненьнях”, а што – не на жарт палохае. Паслухалі, падсумавалі – і вось што атрымалася.

Расея паставілася да нас інакш. Ня хоча болей плаціць нам таннымі нафтаю і газам за стратэгічнае сяброўства. Паварот гэты сёлета каштаваць нам будзе ня меньш за 3 000 000 000 (тры мільярды) даляраў. Па адным хвалёным сярэднямесячным заробку страцім на кожную жывую душу.

Нафта і газ увесь час даражэюць. Грошай у расейцаў хапае. Заводы свае, якія выпускаюць тое самае, што і нашы, яны падмацавалі і ўжо робяць нам канкурэнцыю. Таму на нашых завадзкіх складах паболела запасаў. Мала таго, што чвэрць прадпрыемстваў стратныя, дык па некаторых галінах нераспраданай прадукцыі столькі, колькі яны за цэлы квартал выпускаюць.

Сказаць, што ўся гаспадарка ў заняпадзе, паводле існае статыстыкі нельга. Рост ВУП налічылі ў 7-8%. Але нафты мы сёлета купілі на 1/5, газу на 1/10 меней, чым летась. Значыць, і вырабаў з іх прададзім меней. Мяса ў нас замежнікі набылі на 1/3 меньш, чым ў мінулым годзе і на малачко ня надта кінуліся: ўсяго на 4% больш за леташняе мы прадалі.

Грошы тым часам на разлікі патрэбныя штомесяц. Ну, прадалі Белтрансгаз, прадалі Вэлком... А далей? Дзе шукаць? Тыя расейцы прапануюць, як і апошнія 400 гадоў, адное і тое – аддавайце нам вашу Беларусь. Аддалі б, але ж уладу неахвота губляць. Таму кінуліся пазычаць, дзе ні попадзя і ва ўсе спосабы. Ня ім жа аддаваць прыдзецца – нам, разам. Агулам, і дзяржава і прадпрыемствы на сёняшні дзень ужо больш за 8 000 000 000 (восемь мільярдаў) даляраў вінаватыя. На чвэрць болей, чым летась. Дык што, на наступны год 10 мільярдаў пазычым, потым 20 – каб за старое разлічыцца?

Найлепей атрымліваць тыя даляры як утаргоўку ад экспарту. Але ж, найхутчэй, Беларусь сёлета набудзе за мяжою на 6 000 000 000 (шэсць мільярдаў) даляраў больш тавару, чым туды прадасць.

Застанецца ўраду купляць даляры ў людзей і прадпрыемстваў за рублі. Калі попыт вялікі будзе – стане даляр даражэць, а рубель адносна даляра зробіцца таньнейшы. Пенсіі, стыпендыі, зарплаты – ўсё ў рублях, а заначка – што ў людзей, што ў дзяржавы – ў далярах. Што будуць людзі рабіць, як стане даляр даражэць, купляць даляры ці здаваць? Купляць будуць. І ўрад таксама. І тыя, хто імпартовыя тавары прывозіць. Тут табе і інфляцыя, і дэвальвацыя.

Каму гэта спадабаецца? Ужо зараз цэны разгарнуцца не даюць. Зусім сталі эўрапейскія. Каб гэта ведаць і прапаганды ня трэба -- дабярыся да Беластоку ці Вільні, і ўсё зразумелым робіцца. Бо на перакуску ў палову батона ды пакет малака, робячы тое самае на сярэднім працоўным месцы, заробіш у нас за паўгадзіны, у Літве за 20 хвілін, а ў Польшчы – за 10. Праўда, кідацца, як у палонку, у свет на заробкі, ня кожны здольны.

Трэба, каб тут была эўрапейская зарплата. Людзі працавітыя, разумныя ўсе. Чаму ж за тую самую зьмену польскі рабочы робіць на экспарт удвая болей за нашага, а амэрыканскі -- ажно ў дзесяць разоў? І рукі, і галовы у іх такія самыя. Проста заводы навейшыя і арганізавана ўсё лепей. Каб у нас так было, мусім далучацца да агульнае плыні: атрымліваць ня грошы на спажываньне, а тэхналёгіі, стандарты, спосабы дзеяньня. Гэта ўсё побач, у Эўропе. Будзем рабіць эўрапейскі тавар -- у нас яго купяць.

І яшчэ. Эўрапейскія дырэктары на прадпрыемствах не дабрачыннасцю займаюцца -- вытворчасцю. А зарплату высокую плоцяць, каб людзі лепей працавалі: рынак гаспадара падціскае; і з другога боку – прафсаюз. Мусіць варушыцца, прыдумваць, шукаць, навукаю цікавіцца і палітыкаю.

Дзе нашая палітыка? Дзе прафсаюзы? Ніхто не абараняе чалавека ад хібаў ўлады, ад несправядлівасці работадаўцы. Адзін на ўсіх начальнік. Як у Расеі. Але няма у нас расейскага экспарту: газу, нафты, лесу, нікелю, дыямэнтаў. Як у Эўропе.

Таму няма беларусам іньшых выйсцяў да нармалёвага жыцьця, як свабода, майстэрства ў працы і хрысціянская вера, што з’яднаныя ў нашай культуры і мове.

Спытаемся самі сябе пра простыя рэчы:

Чаму наш бэнзін самы дарагі ў Эўропе?

Чаму літовец зарабляе ўдвая болей за беларуса, і мінімальны заробак там 215 даляраў?

Чаму доля заработнай платы ў кошце тавару ў Эуропе ўдвая вышэй за нашыя 30%.

Чаму бутэлька піва ў Салігорску ўдвая даражэй, чым ў Данецку?

Чаму эстонец ў 2000 годзе атрымліваў ў эўра ўдвая болей за сёняшняга беларуса?


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: