Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
1011 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Маскве выносяць прысуд беларусам
07:22, 10/09/2007

Цвярскі суд Масквы ў панядзелак абвесціць прысуд двум грамадзянам Беларусі, абвінавачваным у кантрабандзе таблетак ад кашлю, у якіх змешчаныя псіхатропныя рэчывы.

Як паведаміў "Інтэрфаксу" адвакат абвінавачваных Яўген Чарнавусаў, падчас спрэчак бакоў пракурор па справе прасіў прысудзіць падсудных да 14 гадоў пазбаўлення свабоды кожнага за пазапраўную пастаўку ў Расею 1 тысячы таблетак ад кашлю.

Аляксандр Чачураў і Сяргей Лагун абвінавачваюцца ў кантрабандзе псіхатропных рэчываў (ч. 2 арт. 188 КК РФ) і пазапраўным збыце псіхатропных рэчываў (ч. 3 арт. 228.1).

Па словах абаронцы, Чачураў і Лагун былі затрыманыя і ўзятыя пад варту 7 сакавіка.
"Супрацоўнік федэральнай службы па Наркакантролю, праз Інтэрнэт замовіў партыю польскіх лекаў туссал. Пры гэтым ён прадставіўся аптэкарам, а Чачураў і Лагун прывезлі таблеткі ў Маскву, у выніку чаго былі затрыманыя", – адзначыў Чарнавусаў.

Па словах адваката, у дзеяннях яго падабаронных няма складу крымінальнага пакарання. "Таблеткі Чачураў і Лагун збывалі не наркаманам, а ў аптэку. Самае большае, што можа быць у іх дзеяннях – гэта парушэнне фармацэўтычнай дзейнасці – адміністрацыйная справа", – сказаў Чарнавусаў. Адвакат адзначыў, што дадзены прэпарат не ўключаны ў пералік зарэгістраваных у Расеі, і змяшчае псіхатропнае рэчыва – декстраметарфан гідрабамід, – у малых дозах.

"У анатацыі да лекавага прэпарата адзначанае, што яго могуць ужываць нават маленькія дзеці", – дадаў Чарнавусаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: