Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
1011 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Становішча беларускіх НПЗ толькі пагоршыцца
10:37, 10/09/2007

Павелічэнне экспартнай пошліны на расейскую нафту з 1 кастрычніка можа пагоршыць сітуацыю на беларускіх НПЗ. Пра гэта БелаПАН паведамілі на ААТ "Мазырскі НПЗ". "Вядома, павелічэнне экспартнай пошліны некалькі пагоршыць эканоміку прадпрыемства, але сказаць, што гэтае крытычнае павелічэнне, нельга", – адзначылі ў аддзеле экспарту прадукцыі НПЗ.

Паводле паведамлення расейскіх інфармацыйных агенцтваў, 1 кастрычніка павялічваецца экспартная пошліна на нафту на 26,4 даляры да 250,3 даляры за тону. Намеснік начальніка аддзела мытных плацяжоў дэпартамента падатковай і мытна-тарыфнай палітыкі Мінфіна Расеі Аляксандр Саковіч назваў гэтае падвышэнне "абсалютным рэкордам па памеры пошліны за ўвесь час".

Нагадаем, пошліны на экспарт нафты і нафтапрадуктаў з Расеі пераглядаюцца ўрадам раз у два месяцы па спецыяльнай формуле на падставе двухмесячнага маніторынгу цаны на расейскую нафту маркі "Urals" на сусветных рынках. Павялічыцца экспартная пошліна і ў Беларусі, бо згодна з міжурадавым беларуска-расейскім пагадненнем стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты ў Беларусі ўсталёўваюцца ў памеры, роўнай стаўкам, якія ўжываюцца ў Расеі. Паводле беларуска-расейскім дамоўленасцям, пошліна на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь з Расеі, разлічваецца з ужываннем каэфіцыента 0,293.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: