Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
1011 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прыняты плян вызваленьня Аляксандра Казуліна
15:32, 10/09/2007

9 верасня ў Менску Цэнтральны камітэт БСДП (Грамада) прыняў комплексны плян вызваленьня лідэра партыі Аляксандра Казуліна. Ён прадугледжвае ўнутрыпартыйную, грамадзка-палітычную, прававую, інфармацыйную і міжнародную дзейнасьць.

Былы адвакат Аляксандра Казуліна, актывіст БСДП (Грамада) Ігар Рынкевіч патлумачыў “Радыё Свабода”:

“Менавіта цяпер ужо заканчваюцца юрыдычныя сродкі абскарджваньня судовых рашэньняў. Апошняя скарга ляжыць на стале генэральнага пракурора Пятра Міклашэвіча. Калі ён не задаволіць гэтай скаргі, ня вынесе свайго нагляднага пратэсту, то спадзявацца ўжо на нешта па гэтай працэдуры немагчыма”.

Паводле Ігара Рынкевіча, Аляксандар Казулін ня будзе падлягаць магчымай амністыі. Пра гэта сьведчаць крытэры, прапанаваныя для амністыі Адміністрацыяй прэзыдэнта.

“Пытаньне вызваленьня Казуліна ставіцца ў палітычную і міжнародную плоскасьць. Гэты плян вызваленьня Аляксандра Казуліна і ёсьць рэакцыяй на новы якасны этап у яго крымінальным перасьледзе”, – сказаў Ігар Рынкевіч.

Плян вызваленьня ўключае 44 пункты. Да прыкладу, у кастрычніку плянуецца пачаць кампанію прызыву ў партыю. А таксама ўзяць актыўны ўдзел у Эўрапейскім і Сацыяльным маршах з патрабаваньнем свабоды Казуліну і іншым палітвязьням. Плян уключае правядзеньне масавых акцыяў падтрымкі ўнутры Беларусі і за яе межамі.

Сёньня была прынятая заява Цэнтральнага камітэту БСДП (Грамада) да Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь. У ёй выказана патрабаваньне задаволіць наглядную скаргу адваката А.Казуліна, якая цяпер знаходзіцца на разглядзе ў генпракурора Пятра Міклашэвіча. Згодна зь ёй маюць быць адмененыя судовыя рашэньні супраць Казуліна. На думку адваката і ЦК, у дзеяньнях Казуліна няма складу злачынства і палітык павінен быць на свабодзе.

“Калі ўлады пакінуць у сіле мінулыя судовыя рашэньні, гэта стане падставай ня толькі для грамадзянскага кантролю над гэтай справай, але і для звароту ў міжнародна-прававыя арганізацыі і найперш у Камітэт ААН па правах чалавека”, – падкрэсьліў Ігар Рынкевіч.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: