Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Шэсце пад бел-чырвона-белымі сцягамі ў Варшаве (Фота) 13:12, 10/09/2007
Каля 50 маладых беларусаў прынялі ўдзел ва ўрачыстым шэсьці ў Варшаве 8 верасьня, прысвечаным Дню беларускай вайсковай славы. Калона пад бела-чырвона-белымі сьцягамі прайшла ад цэнтра Варшавы да мемарыяльнай шыльды беларускага нацыянальнага героя генерала Станіслава Булак-Балаховіча, да якой былі ўскладзены кветкі, а таксама супольна засьпяваны "Магутны Божа".
Напрыканцы адбыўся кароткі мітынг, які скончыўся гучным: “Жыве Беларусь!” Трэба адзначыць што асноўную масу ўдзельнікаў акцыі складалі нядаўна прыехаўшыя ўдзельнікі другой часткі праграмы ім. Кастуся Каліноўскага.