Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Баранавіцкі раённы суд прысудзіў вядомага палітыка Паўла Севярынца да 17 сутак адміністрацыйнага арышту і штрафу ў памеры 20 базавых велічынь. Моладзевы лідэр быў затрыманы сёння ля Баранавіцкага раённага суду, куды ён прыйшоў разам з дзесяткамі людзей, каб падтрымаць актывіста «Маладога Фронту» Яраслава Грышчэню, якога абвінавачваюць у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Гэтым разам Севярынца, які некалькі дзён таму выйшаў з берасцейскага ізалятара, дзе адбыў 15 сутак арышту за прэзентацыю ўласнай кнігі, прызналі вінаватым у супраціве міліцыі, арганізацыі несанкцыянаванай акцыі і дробным хуліганстве. Па першым абсурдным абвінавачванні яму вынеслі двое сутак арышту, па другім – 15, і па трэцім – штраф.
Нагадаем, паводле новага Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжаны арышт да 25 сутак.
П.Севярынец быў затрыманы 10 верасня поруч будынка суду ў Баранавічах, дзе праходзіў працэс па справе сябра арганізацыі "Малады Фронт" Яраслава Грышчэні. Ён прыйшоў падтрымаць Грышчэню разам з шэрагам актывістаў дэмакратычных арганізацый, палітыкаў і журналістаў. Прысутныя разгарнулі перад будынкам суду некалькі плакатаў са словамі салідарнасці з Я.Грышчэнем, аднак былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі і дастаўленыя ў Баранавіцкі РУУС. Праз некалькі гадзін усіх затрыманых, акрамя Севярынца, адпусцілі. Палітык жа быў асуджаны Баранавіцкім судом.