Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сёньня адбудзецца ўручэньне прэміі імя Зьмітра Завадзкага 13:02, 10/09/2007
Сёлета расейскі Першы канал і Беларуская асацыяцыя журналістаў адзначылі прэміяй імя Зьмітра Завадзкага “За мужнасьць і гераізм у прафэсіі” гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца, радыёжурналістку з Горадні Натальлю Макушыну і карэспандэнта штотыднёвіка “Белорусы и рынок” Генадзя Барбарыча.
Зьміцер Завадзкі – апэратар згаданага тэлеканалу, які пры загадкавых абставінах зьнік у раёне менскага лётнішча ў ліпені 2000 году.
Ганараваць ляўрэатаў будзе адзін з ініцыятараў заснаваньня журналісцкай прэміі – Павал Шарамет, разам зь якім на тагачасным расейскім канале ОРТ Зьміцер Завадзкі працаваў тэлеапэратарам. Цяпер Шарамет кіруе аддзелам спэцпраектаў Першага каналу расейскага тэлебачаньня, паведамляе “Радыё Свабода”.
Гэта будзе ўжо восьмая ўрачыстая цырымонія ўзнагароджаньня прэміяй імя Зьмітра Завадзкага. Раней яе ляўрэатамі былі рэдактар “Нашай нівы” Андрэй Дынько, фотакарэспандэнтка Юлія Дарашкевіч, журналіст газэты “Комсомольская правда" в Беларуси" Олег Улевіч, карэспандэнтка Радыё Свабода Любоў Лунёва, тэлежурналіст Леанід Міндлін, апэратар Уладзімер Андронаў ды іншыя.