Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Цана расейскага газу, які "Газпром" прадае ў далёкае замежжа, да канца 2007 года можа вырасці на 10% у выніку росту цэнаў на цёмныя нафтапрадукты ў Еўропе.
Цана газпромаўскага газу для Еўропы разлічваецца на аснове цэнаў альтэрнатыўнага паліва, у прыватнасці, мазуту шасці- або дзевяцімесячнай даўнасці, піша NEWSru.com.
За апошнія два месяцы цэны на цёмныя нафтапрадукты дужа выраслі. Так, сярэдняя цана на шэраг гатункаў мазуту дасягнула 346 даляраў за тону ў ліпені і 360 даляраў за тону ў жніўні. З пачатку верасня яна складае 353 даляры за тону. У параўнанні з узроўнем мінулага снежня ў жніўні мазут вырас у цане на 43,2%, пры гэтым нафта маркі Brent падаражэла толькі на 16,2%.
Калі да канца года пратрымаюцца наяўныя цэны на мазут, то "Газпром" будзе прадаваць газ у Еўропе прыблізна па 293 даляры за тысячу кубаметраў, гэта значыць на 10% даражэй, чым цяпер.
Калі ў студзені–лютым 2008 года мазут будзе каштаваць столькі ж, колькі цяпер, прагнозная цана рэалізацыі газу "Газпромам" у I квартале 2008 года складзе 312 даляраў за тысячу кубаметраў.
Аналітыкі адзначаюць, што вынікам гэтага стане падвышэнне прагнозу EBITDA канцэрна за IV квартал гэтага года на 1,2%, пры гэтым уплыў на прагнозныя паказчыкі 2008 года будзе больш значным.