Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сёння свет успамінае самую страшную трагедыю сучаснасці. Роўна шэсць гадоў таму сябры "Аль-Каіды" захапілі чатыры пасажырскіх "Боінга", два з якіх урэзаліся ў хмарачосы Сусветнага гандлёвага цэнтра, трэці ўпаў на будынак Пентагона, а палёт яшчэ аднаго самалёта да Белага дому перапынілі знішчальнікі ВПС ЗША. Трагедыя ўнесла жыцці парадку 3 тысяч чалавек. Жалобныя мерапрыемствы пройдуць па ўсім свеце, а галоўная цырымонія адбудзецца ў Нью-Ёрку на тым месцы, дзе стаялі разбураныя вежы-двайняты.
У аўторак, 11 верасня 2001 года, два самалёты амерыканскай авіякампаніі American Airlines з пасажырамі на борце з інтэрвалам у 15 хвілін урэзаліся ў паўночную і паўднёвую вежы ВГЦ. У будынках пачаўся пажар. Людзі ў паніцы спрабавалі выратавацца, а шматлікія, апынуўшыся ў пастцы на верхніх паверхах, выскоквалі з падпаленых будынкаў. Праз некаторы час абедзве вежы паваліліся. Неўзабаве стала вядома пра крушэнне яшчэ двух самалётаў. Адзін упаў на будынак Пентагона ў Вашынгтоне, другі – непадалёк ад Піцбурга, піша расейская «Газета».
Сёння зранку ўсе сцягі ў ЗША будуць прыспушчаныя ў памяць аб загінуўшых. Прадстаўнікі разнастайных канфесій правядуць на месцы трагедыі памінальныя службы, а ўвечары на месцы ВГЦ успыхнуць магутныя пражэктары, якія пакажуць, дзе раней стаялі вежы-двайняты.
Падчас жалобнай цырымоніі, якая пройдзе ў Нью-Ёрку, будуць названыя імёны ўсіх 2996 загінуўшых у выніку тэрарыстычнай атакі. Пра свой намер удзельнічаць у мерапрыемстве заявілі шматлікія вядучыя палітыкі ЗША.