Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 1112 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ці амністуюць палітвязьняў?
11:07, 11/09/2007

У “палаце прадстаўнікоў” знаходзіцца праект указу Аляксандра Лукашэнкі “Аб амністыі некаторых катэгорыяў асобаў, якія ўчынілі злачынствы”. Плянуецца, што на волю выйдуць каля 3,5 тысяч асуджаных. Амністыя, паводле кіраўніка дзяржавы, найперш будзе тычыцца пакараных, якія кампэнсавалі матэрыяльныя страты ці дапамагалі раскрыць злачынства. Назіральнікі лічаць, што амністыя не закране палітвязьняў.

Палітвязьні Зьміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч і Аляксандар Казулін маюць некалькі спагнаньняў – нібыта за парушэньні ўнутранага распарадку. Паводле Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, у такіх выпадках вязьняў пазбаўляюць магчымасьці датэрмінова выйсьці на волю і не ўжываюць да іх амністыю.

Міколу Статкевіча, Паўла Севярынца і Кацярыну Садоўскую вызвалілі раней вызначанага тэрміну ў час, калі разглядалі пытаньне гандлёвых прэфэрэнцыяў.

Мікола Статкевіч падзяліўся з “Радыё Свабода” меркаваньнямі наконт пэрспэктывы амніставаньня іншых палітвязьняў: “Амністыя неаднаразова адмянялася якраз у зьвязку з тым, што ў нас ёсьць палітычныя вязьні. Апроч таго, ёсьць такія рычагі ўжываньня амністыі як спагнаньні. Калі чатыры спагнаньні ў зьняволенага ёсьць, то ён пад амністыю не падпадае. Думаю, з гэтага пункту гледжаньня яны будуць прымаць рашэньне па Казуліну. Яны могуць скінуць адзін год, а могуць ня скінуць. Тым больш, што ён мае спагнаньні”.

Выканаўца абавязкаў старшыні сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Анатоль Ляўковіч робіць пэсымістычныя прагнозы наконт таго, ці скароцяць тэрмін пакараньня Аляксандру Казуліну.

“Зразумела, па-чалавечы хацеў бы, каб “скасьцілі”, вызвалілі і г.д. Але ў мяне такі прагноз, што ўлада наўрад ці пойдзе на такі крок. У такіх сытуацыях ўлада дзейнічае пасьлядоўна. Таму ў мяне такі пэсымістычны прагноз”, -- кажа Ляўковіч.

Андрэй Клімаў, якога напачатку жніўня пакаралі зьняволеньнем на два гады строгага рэжыму, можа раней вызначанага тэрміну выйсьці на волю. Але гэта можа быць толькі ў тым выпадку, калі ён ня мае спагнаньняў за парушэньне рэжыму і калі адміністрацыя калёніі заявіць, што асуджаны “стаў на шлях выпраўленьня” і “ўсьвядоміў сваю віну”.

Кацярына Садоўская, якая адбывала пакараньне ў гомельскай калёніі за абразу Аляксандра Лукашэнкі, лічыць, што ў справах палітвязьняў, нягледзячы на ўказы і законы, рашэньне будзе прымацца “наверсе”.

Як прыклад, яна прыгадала, што яе вызвалілі даслоўна цягам некалькіх хвілінаў: выклікалі да адміністрацыі й прапанавалі напісаць заяву, што яна вельмі шкадуе пра свае выказваньні й больш ніколі так ня зробіць. Праваабаронца адмовілася, але яе вызвалілі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: