Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 1112 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка задумаўся пра бяспеку
09:51, 11/09/2007

Праект Канцэпцыі энергетычнай бяспекі Беларусі да 2020 года, які ўлічвае рост цэнаў на расейскія энерганосьбіты, падрыхтаваны ў Беларусі. Як паведамілі "Інтэрфаксу" ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, пра асноўныя палажэнні дакумента ў панядзелак Аляксандру Лукашэнку даклалі памочнік Сяргей Ткачоў і старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіл Мясніковіч.

Праект Канцэпцыі, паводле інфармацыі прэс-службы, "накіраваны на гарантаванне энергетычнай бяспекі краіны, а значыць – эканамічнай, палітычнай і вытворчай бяспекі ў цэлым".

"У праекце ўлічаная сітуацыя, якая склалася на рынку энерганосьбітаў, у тым ліку і ў сувязі з ростам цэнаў на энергарэсурсы, што пастаўляюцца з Расеі", – растлумачылі ў прэс-службе.

Упершыню, адзначылі ў прэс-службе, распрацаваны доўгатэрміновы баланс паліўна-энергетычных рэсурсаў – да 2020 года, на базе якога будуць фармавацца планы далейшага сацыяльна-эканамічнага і інавацыйнага развіцця рэспублікі, а таксама розныя дзяржаўныя праграмы. Праект Канцэпцыі прадугледжвае 12 так званых парогавых значэнняў – паказчыкаў, ад захавання якіх будзе залежаць энергабяспека краіны. Уводзіцца спецыяльны паказчык энергаёмістасці прадукцыі, тавараў і паслуг, якія вырабляюцца галінамі і асобнымі прадпрыемствамі. Будзе рабіцца акцэнт на выкарыстанне выключна энергаэфектыўных бытавых прыбораў. Напрыклад, Нацыянальная акадэмія навук разглядае пытанне аб масавым увядзенні святлодыёднай тэхнікі, растлумачылі ў прэс-службе прэзідэнта. Там жа падкрэслілі, што ў рэспубліцы "выбудоўваецца празрыстая "вертыкаль" у сферы энергаспажывання: на ўзроўні краіны вызначаецца баланс і энергаёмістасць ВУП, на ўзроўні міністэрстваў вызначаецца выдатак паліўна-энергетычных рэсурсаў на тую ці іншую адзінку прадукцыі, якая вырабляецца, у грашовым выразе.

Паводле праекту Канцэпцыі, у Беларусі будзе працягнутая праца па дыверсіфікаванні паліўна-энергетычных рэсурсаў, якія выкарыстоўваюцца. "У прыватнасці, плануецца пабудаваць тры вугальныя станцыі магутнасцю каля 800–850 Мвт, якія размесцяцца ў Берасцейскай, Гарадзенскай і Гомельскай абласцях. Акрамя таго, на думку экспертаў, ужо неўзабаве стане адчувальнай рэальная эканамічная выгода ад пераводу беларускіх цэментавых заводаў на выкарыстанне вуголля", – адзначылі ў прэзідэнцкай прэс-службе.

Паводле ацэнцы спецыялістаў, растлумачылі там, ва ўмовах росту цэнаў на мазут і на газ выпрацоўка цеплавой і электрычнай энергіі на вугле будзе ў перспектыве значна выгаднейшай. "Вугаль можна пастаўляць не толькі з Расеі, але і з іншых дзяржаў. Цікавыя прапановы з гэтай нагоды паступаюць з Украіны, Польшчы і іншых краін", – паведамілі ў прэс-службе.

Аляксандр Лукашэнка ў цэлым ухваліў праект Канцэпцыі, паведамілі ў прэс-службе. Дакумент будзе зацверджаны ўказам кіраўніка дзяржавы.


Фота "КоммерсантЪ"


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: