Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ігар Рынкевіч: «Мы павінны станоўча адказаць на прапановы Еўразвяза» 18:27, 11/09/2007
Вядомы беларускі адвакат і адзін з лідэраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Рынкевіч падтрымаў правядзенне ў кастрычніку гэтага года Еўрапейскага Марша. “Беларусь адвеку стагоддзяў, яшчэ з часоў Вялікага княства Літоўскага, была і засталася часткай еўрапейскай цывілізацыі. І па светапоглядзе я стаўлю сябе да еўрапейцаў. Больш за тое, калі на пачатку 90-х гадоў у Беларусі быў шанец даволі імкліва пабудаваць сваю будучыню ў рамках еўрапейскай інтэграцыі, я верыў, што гэта магчымае, і яшчэ трохі – і ў нас атрымаецца. Але ішлі гады, мы былі адкінутыя ў бок, і ў выніку ператварыліся ў своеасаблівую еўрапейскую Кубу. І сёння для мяне Еўрапейскі Марш – гэта адказ на ініцыятывы Еўразвяза, на яго 12 прапаноў па дэмакратызацыі Беларусі. Мы павінны станоўча адказаць на прапановы Еўразвяза, а таксама паказаць, што ў нашай краіне адгукнуліся на гэтую ініцыятыву. Наша будучыня – у рамках Еўропы", – заявіў Ігар Рынкевіч у інтэрв`ю прэс-цэнтру Хартыі’97.