Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Маладафронтаўца» аштрафавалі на 440 даляраў 14:21, 11/09/2007
Сёньня ў Баранавічах абвешчаны прысуд па справе актывіста “Маладога фронту” Яраслава Грышчэні. Нагадаем, што пракурор прапанаваў пакараць актывіста турэмным зьняволеньнем на 1 год умоўна.
Аднак суддзя Васіль Петрыў прыняў рашэньне аб пакараньні Грышчэні штрафам у памеры 30 базавых велічынь, або 930 тысяч рублёў (прыкладна 440 даляраў ЗША). Акрамя таго Яраславу Грышчэню будзе вернуты сканфіскаваны кампутар.
Яраслава Грышчэню вінавацілі паводле артыкулу 193.1 Крымінальнага Кодэксу ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі, нагадвае ПЦ “Вясна”.